Schedule of day 2016/10/10


07:50
Беларускі мір: абы не было вайны. А калі яна ўжо ідзе? У Баранавічах, дзе мы пабывалі, пакуль не страляюць і бомбы не рвуцца. Але на побытавым узроўні закіпае ў беларусаў даўно: за ці супраць, Крым іх – ці наш?
09:00
У праграме высмейваецца мана беларускіх уладаў, «рэал-палітыку» лідараў Еўразвязу і агрэсіўнасць «паўсталых з каленяў» расейскіх уладаў.
10:50
У аснове фільму – некалькіх інтэрв’ю з Ганнаю Паліткоўскаю, а таксама гутаркі з ейнымі сябрамі, сваякамі і калегамі. Журналістка рэзка крытыкавала расейскія ўлады, прэзідэнта Расеі Пуціна і ўскладала на прэзідэнта Чачэніі Рамзана Кадырава адказнасць за забойствы ды выкраданні людзей у рэспубліцы.
рэж. Эрык Бэрґкраўт (Eric Bergkraut), 2008 г. , Швейцарыя
11:50

Моладзевыя субкультуры.

Тату, радыкальны пірсінг, цялесныя мадыфікацыі, што мяжуюць з калецтвам, бодзібілдынг (асабліва жаночы) Па – моднаму гэта завецца моладевымі субкультурамі. Насамрэч, за гэтымі з’явамі часта хаваецца духоўная пустэча, ды й яшчэ адпаведны лад жыцця.
Дыскусія разгарнецца паміж тымі, хто, сыходзячы з лібертарыянскіх пазіцый, дазваляе моладзі самй абіраць, што ей цікава, і тымі, што бачаць у такіх захапленнях выразна адмоўную ролю. Адны кажуць, што моладзі трэба выплеснуцца, а потым усе будзе добра (вось вам прыклад хіппі). А другія лічаць, што пустэчы не бывае: яна саступае месца сацыяльнай апатыі і маргінэзу.
Насамрэч, размова ідзе пра лесы беларускай моладзі: якая будучыня яе чакае? І ці трэба чакаць? Можа, штосьці трэба і рабць?

12:30
Ці мусіць сапраўдны мужчына адслужыць у войску? Ці дастаткова ў нашай мове словаў, каб вайскоўцы цалкам маглі пачаць размаўляць па – беларуску? Што азначаюць каманды “зважай”, “шыхтуйся” і “крокам руш”? Вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пайшлі ў выведку ўначы ў лес разам з журналістам і фатографам Антонам Сурапіным, які не так даўно адслужыў у войску.
12:50
рэж. Інара Колманэ (Inara Kolmane), 2010 г., Латвія
Штогод у Латвіі ў памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны адзначаюць некалькі «спрэчных датаў». Латышы, расейцы і габрэі ў Латвіі маюць кожны сваё меркаванне на гэты конт. Фільм шукае адказы ў кожнага з іх. Чаму дата, важная для адных, успрымаецца другімі як абраза і несправядлівасць? Чаму ў такой малой краіне як Латвія існуюць тры настолькі супярэчлівыя гістарычныя інтэрпрэтацыі? Як гэта пераадолець?
14:15
рэж. Дэйвід МакКензі (David Mackenzie), 2013 г. , ЗША
17 – гадовы юнак Голам Фоў смуткуе па сваёй маці, якая загінула пры загадкавых акалічнасцях. У Голама ёсць хобі, што ператвараецца ў звычку. Праз яе ён трапляе ў двухсэнсоўныя сітуацыі, але пэўным чынам менавіта гэтая звычка дапамагае яму арыентавацца ў свеце людзей. Неўзабаве юнак вымушаны пакінуць родны дом і выправіцца ў вялікі горад. Там ён сустракае жанчыну, вельмі падобную да ягонае маці
15:45
2016 г. , Беларусь
рэж. Уладзімір Колас
Беларуская мова гучыць у сучаснай Беларусі ўсё радзей. Пісьменнікі, якія пішуць па – беларуску, не шануюцца ўладай. Ім перашкаджаюць сустракацца з чытачамі. Іх кнігі з цяжкасцю трапляюць на паліцы кнігарняў… Фільм распавядае пра паездкі некалькіх найбольш вядомых беларускіх літаратараў на сустрэчы са сваймі чытачамі. Пра цяжкасці і праблемы, якія прыходзіцца пераадольваць тым, хто прысвяціў сваё жыццё Беларускай літаратуры. І пра магію слоў, якая асабліва яскрава выяўляе сябе, калі пашчасціць сустрэцца з тымі, хто гэтай магіяй валодае…
18:30
Ці мусіць сапраўдны мужчына адслужыць у войску? Ці дастаткова ў нашай мове словаў, каб вайскоўцы цалкам маглі пачаць размаўляць па – беларуску? Што азначаюць каманды “зважай”, “шыхтуйся” і “крокам руш”? Вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пайшлі ў выведку ўначы ў лес разам з журналістам і фатографам Антонам Сурапіным, які не так даўно адслужыў у войску.
19:05
Рамонт падчас крызісу – праца патаннела, а матэрыялы падаражэлі: як знайсці баланс? Прыдарожны сэрвіс на любую кішэню: як паставіць свой бізнес на добры шлях? Незаконнае прадпрымальніцтва ці цкаванне з боку ўладаў: як абараніцца ад чыноўнікаў?
22:15
рэж. Дэйвід МакКензі (David Mackenzie), 2013 г. , ЗША
17 – гадовы юнак Голам Фоў смуткуе па сваёй маці, якая загінула пры загадкавых акалічнасцях. У Голама ёсць хобі, што ператвараецца ў звычку. Праз яе ён трапляе ў двухсэнсоўныя сітуацыі, але пэўным чынам менавіта гэтая звычка дапамагае яму арыентавацца ў свеце людзей. Неўзабаве юнак вымушаны пакінуць родны дом і выправіцца ў вялікі горад. Там ён сустракае жанчыну, вельмі падобную да ягонае маці
01:35
Глядзі таксама
Каментары