Schedule of day 2016/10/09


09:05
У Берасці сотні мігрантаў з Чачэніі намагаюцца трапіць у Еўразвяз дзеля атрымання прытулку.
У Чачэніі няма вайны: сем гадоў таму контртэрарыстычная аперацыя на Паўночным Каўказе была афіцыйна завершаная. Дык чаму людзі цяпер бягуць адтуль? Ніхто з іх не пагаджаецца распавядаць сваю гісторыю на камеру з адкрытым тварам. Кажуць, што кадыраўцы могуць лёгка дастаць іх і тут, у Беларусі. Адзінае выйсце – уцячы ў Еўропу.
Міліцыянты – ілжэсведкі выклікаюць больш даверу ў суддзяў.
Сёлета падчас пілігрымкі ў Будслаў у ксяндза Вячаслава Барка ўзніклі праблемы з працаўнікамі ДАІ. І шалі Феміды схіліліся ў бок сведчанняў міліцыянтаў. Суддзя пры гэтым адзначыў, што словы сведкаў з боку спадара Барка нельга прызнаць аб’ектыўнымі, і суд цалкам іх праігнараваў. Былы міліцыянт, падпалкоўнік запасу Мікалай Казлоў кажа, што гэткім чынам працаўнікі міліцыі дэманструюць сваю лаяльнасць рэжыму дзеля кар’ернага росту.
Назіральнікі і праваабаронцы зноўку зафіксавалі шматлікія парушэнні на парламенцкіх выбарах.
Як і на ўсіх папярэдніх за апошнія дваццаць гадоў, на сёлетніх выбарах незалежныя назіральнікі зафіксавалі шмат парушэнняў. Сябры выбарчых камісіяў не падпускалі назіральнікаў да месца падліку галасоў бліжэй, чымся на тры метры. Праваабаронцы сцвярджаюць, што выбарчыя працэдуры не адпавядалі міжнародным стандартам свабодных і дэмакратычных выбараў.
Сям’я з Менску адстойвае сваё права вярнуцца ў інтэрнат.
У менскім інтэрнаце станкабудаўнічага заводу імя Кірава спадарыня Вольга пражыла больш за дваццаць гадоў. Там і пазнаёміліся з будучым мужам Віктарам Шкробавым. Абое атрымалі пакоі праз хадайніцтва арганізацыяў, у якіх працавалі. Пяць гадоў таму суд Ленінскага раёну пастанавіў выселіць сям’ю з інтэрнату проста на вуліцу. На той момант нашая гераіня была на сёмым месяцы цяжарнасці, а калі маленькаму Багдану споўнілася 11 дзён, Менскі гарадскі суд падтрымаў пастанову папярэдняе судовае інстанцыі.
09:30
На пераломе 1980-90-ых гг. узнікае патрэба ў незалежнай беларускай апазіцыйнай прэсе. З 1988-га ў Менску на беларускай мове выдавалася газета “Навіны БНФ”Адраджэньне”. У 1991 г. у Вільні адрадзілі легендарную газету пачатку ХХ ст.”Нашу Ніву”, галоўным рэдактарам якой стаўся Сяргей Дубавец. Першае беларускае прыватнае агенцтва навінаў – БелаПАН – стварылі напрыканцы 1991 г. Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў. У 2001-ым паўстаў праект”Выбары ў Беларусі”. Улетку 2002 г. пачалі выдаваць інтэрнэт – газету”Белорусские новости”. Дзеля свабоды, для свабодных людзей і свабоднымі людзьмі рабілася і апазіцыйная газета 1990-ых гадоў”Свабода”, заснаваная зноў жа Сяргеем Дубаўцом. У сярэдзіне 1990-ых гг. набывае вялікую папулярнасць гістарычны часопіс”Спадчына”. А ўжо ў 1995-96 гг. рэжым Лукашэнкі пачынае здушэнне незалежнае прэсы. Сведкі Сяргей Дубавец, Алесь Ліпай, Алесь Дашчынскі.
14:30
Адныя жанчыны нараджаюць школьніцамі – студэнткамі, іншыя – у рызыкоўным узросце. Хтосьці сваёй галоўнаю роляй у жыцці бачыць ролю мамы – для аднаго, двух, трох, а то і болей новых людзей. А нехта адкладае роды дзеля кар’еры або геданізму на нявызначаны тэрмін ці наогул выбірае існаванне без дзяцей. Галоўная гераіня – Марыя Пятроўская, маладая маці, якая абрала гэты шлях няпроста.
15:00
Беларускі мір: абы не было вайны. А калі яна ўжо ідзе? У Баранавічах, дзе мы пабывалі, пакуль не страляюць і бомбы не рвуцца. Але на побытавым узроўні закіпае ў беларусаў даўно: за ці супраць, Крым іх ці наш? Пакуль для нас гэта проста пытанні, але для герояў нашых рэпартажаў і гасцей у студыі падставы для вайны.
16:15
Жыццё маладой кіназоркі Ґрэя Эванза выклікае зайздрасць знаёмых і захапленне прыхільнікаў: ён жанаты са слыннай акторкаю, здымаецца ў папулярных і незалежных фільмах, займаецца фатаграфіяй. Тым часам у прыватным жыцці Ґрэи зусім не пачуваецца шчаслівым – ягоныя дні манатонныя, распісаныя па хвілінах, яго ўсё болей зацягвае вір здымкаў, інтэрвю, бурлівых вечарынак, скандалаў. Выпадкова ў адным з відэапракатаў Ґрэй знаёміцца з рэжысёрам – пачаткоўцам: Ґрэй спярша прымае яго за маньяка, які яго пераследуе. Аднак з часам яны мяняюцца ролямі, і маньякам пачынае пачувацца хутчэй сам Ґрэй.
У ролях: Джаванні Рыбізі (Giovanni Ribisi), Франка Патэнтэ (Franka Potente), Крыстына Рычы (Christina Ricci), Джэйсан Лі (Jason Lee), Джудзі Ґрыр (Judy Greer).
рэж. Эдам Ґоўлдбэрґ (Adam Goldberg), 2003 г. , ЗША
18:35
Ці мусіць сапраўдны мужчына адслужыць у войску? Ці дастаткова ў нашай мове словаў, каб вайскоўцы цалкам маглі пачаць размаўляць па – беларуску? Што азначаюць каманды “зважай”, “шыхтуйся” і “крокам руш”? Вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пайшлі ў выведку ўначы ў лес разам з журналістам і фатографам Антонам Сурапіным, які не так даўно адслужыў у войску.
19:30
2016 г. , Беларусь
рэж. Уладзімір Колас
Беларуская мова гучыць у сучаснай Беларусі ўсё радзей. Пісьменнікі, якія пішуць па-беларуску, не шануюцца ўладай. Ім перашкаджаюць сустракацца з чытачамі. Іх кнігі з цяжкасцю трапляюць на паліцы кнігарняў… Фільм распавядае пра паездкі некалькіх найбольш вядомых беларускіх літаратараў на сустрэчы са сваймі чытачамі. Пра цяжкасці і праблемы, якія прыходзіцца пераадольваць тым, хто прысвяціў сваё жыццё Беларускай літаратуры. І пра магію слоў, якая асабліва яскрава выяўляе сябе, калі пашчасціць сустрэцца з тымі, хто гэтай магіяй валодае…
20:15
рэж. Джэрэмі Брыстаў (Jeremy Bristow), 2014 г. , Вялікая Брытанія
Гітлер марыў не толькі пра расавую чысціню Трэцяга Райху, але і пра стварэнне арыйскіх паселішчаў ды вялікіх паляўнічых абшараў, адзін з якіх меўся паўстаць у Белавежскае пушчы. Ґёрынґ і Гімлер набралі штат навукоўцаў, якія мусілі ажыццявіць праграму генетычнай маніпуляцыі з дзікімі ды свойскімі жывёлінамі. Адною з мэтаў было адраджэнне тура – гэты від вымер некалькі стагоддзяў таму. Няўжо такое было магчыма? У 2009 г. брытанскае выданне “Independent” паведаміла, што вынікі генетычных гульняў навукоўцаў Ґёрынґа ды Гімлера і сёння можна ўбачыць на паўднёвым захадзе Англіі. У той час там адкрылі 13 жывёлінаў Гэка, або псеўдатураў, якія ўзніклі ў выніку скрыжавання зубра з кароваю.
21:20
рэж. Дэйвід МакКензі (David Mackenzie), 2013 г. , ЗША
17 – гадовы юнак Голам Фоў смуткуе па сваёй маці, якая загінула пры загадкавых акалічнасцях. У Голама ёсць хобі, што ператвараецца ў звычку. Праз яе ён трапляе ў двухсэнсоўныя сітуацыі, але пэўным чынам менавіта гэтая звычка дапамагае яму арыентавацца ў свеце людзей. Неўзабаве юнак вымушаны пакінуць родны дом і выправіцца ў вялікі горад. Там ён сустракае жанчыну, вельмі падобную да ягонае маці
23:40
рэж. Інара Колманэ (Inara Kolmane), 2010 г., Латвія
Штогод у Латвіі ў памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны адзначаюць некалькі «спрэчных датаў». Латышы, расейцы і габрэі ў Латвіі маюць кожны сваё меркаванне на гэты конт. Фільм шукае адказы ў кожнага з іх. Чаму дата, важная для адных, успрымаецца другімі як абраза і несправядлівасць? Чаму ў такой малой краіне як Латвія існуюць тры настолькі супярэчлівыя гістарычныя інтэрпрэтацыі? Як гэта пераадолець?
00:45
Глядзі таксама
Каментары