Schedule of day 2016/10/08


07:25
1991 год. Жыхароў вёскі Барталамееўка выселілі праз моцна павышаны ўзровень радыяцыі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На вуліцах вёскі – ні душы, жыццё тут спынілася. Раптам на адной з вуліцаў пачулася жаночае галашэнне. З іншага канца на яго рушылі чатыры жаночыя постаці, адная з іх трымае звычайную скрынку з – пад абутку, у якой ляжыць невялікая лялька. Усе кабеты спяваюць вельмі гучна ды эмацыйна, да дрыжыкаў…
рэж. Марыя Булавінская, 2016 г. , Беларусь
07:45
Адныя жанчыны нараджаюць школьніцамі – студэнткамі, іншыя – у рызыкоўным узросце. Хтосьці сваёй галоўнаю роляй у жыцці бачыць ролю мамы – для аднаго, двух, трох, а то і болей новых людзей. А нехта адкладае роды дзеля кар’еры або геданізму на нявызначаны тэрмін ці наогул выбірае існаванне без дзяцей. Галоўная гераіня – Марыя Пятроўская, маладая маці, якая абрала гэты шлях няпроста.
08:15
На пераломе 1980-90-ых гг. узнікае патрэба ў незалежнай беларускай апазіцыйнай прэсе. З 1988- га ў Менску на беларускай мове выдавалася газета “Навіны БНФ”Адраджэньне”. У 1991 г. у Вільні адрадзілі легендарную газету пачатку ХХ ст.”Нашу Ніву”, галоўным рэдактарам якой стаўся Сяргей Дубавец. Першае беларускае прыватнае агенцтва навінаў – БелаПАН – стварылі напрыканцы 1991 г. Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў. У 2001-ым паўстаў праект “Выбары ў Беларусі”. Улетку 2002 г. пачалі выдаваць інтэрнэт – газету”Белорусские новости”. Дзеля свабоды, для свабодных людзей і свабоднымі людзьмі рабілася і апазіцыйная газета 1990-ых гадоў”Свабода”, заснаваная зноў жа Сяргеем Дубаўцом. У сярэдзіне 1990-ых гг. набывае вялікую папулярнасць гістарычны часопіс”Спадчына”. А ўжо ў 1995-96 гг. рэжым Лукашэнкі пачынае здушэнне незалежнае прэсы. Сведкі Сяргей Дубавец, Алесь Ліпай, Алесь Дашчынскі.
12:05
Жыхарка Гомля Алеся Аўласевіч вядзе па – беларуску кулінарны блог “Смачна есці”. Там сабрана больш за 800 рэцэптаў, а больш за 20 Алеся ўжо выпусціла ў відэафармаце. Што значыць “таркаваць”? Чаму сярод 800 рэцэптаў няма ніводнага рэцэпту дранікаў? Пра гэта з Алесяй Аўласевіч гутараць вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка – і не проста гутараць, а паралельна гатуюць салату пад назваю “Мова Нанова”!
12:45
На пераломе 1980-90-ых гг. узнікае патрэба ў незалежнай беларускай апазіцыйнай прэсе. З 1988-га ў Менску на беларускай мове выдавалася газета “Навіны БНФ”Адраджэньне”. У 1991 г. у Вільні адрадзілі легендарную газету пачатку ХХ ст.”Нашу Ніву”, галоўным рэдактарам якой стаўся Сяргей Дубавец. Першае беларускае прыватнае агенцтва навінаў – БелаПАН – стварылі напрыканцы 1991 г. Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў. У 2001-ым паўстаў праект”Выбары ў Беларусі”. Улетку 2002 г. пачалі выдаваць інтэрнэт – газету”Белорусские новости”. Дзеля свабоды, для свабодных людзей і свабоднымі людзьмі рабілася і апазіцыйная газета 1990 – ых гадоў”Свабода”, заснаваная зноў жа Сяргеем Дубаўцом. У сярэдзіне 1990-ых гг. набывае вялікую папулярнасць гістарычны часопіс”Спадчына”. А ўжо ў 1995-96 гг. рэжым Лукашэнкі пачынае здушэнне незалежнае прэсы. Сведкі Сяргей Дубавец, Алесь Ліпай, Алесь Дашчынскі.
13:00
Як павялічыць сямейны капітал ці прынамсі захаваць яго ў крызіс? Як стварыць бізнес і добра яго весці? Як абараніць сваю маёмасць, грошы ды працу? Вядоўца: Міхал Залескі.
13:20
1991 год. Жыхароў вёскі Барталамееўка выселілі праз моцна павышаны ўзровень радыяцыі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На вуліцах вёскі – ні душы, жыццё тут спынілася. Раптам на адной з вуліцаў пачулася жаночае галашэнне. З іншага канца на яго рушылі чатыры жаночыя постаці, адная з іх трымае звычайную скрынку з – пад абутку, у якой ляжыць невялікая лялька. Усе кабеты спяваюць вельмі гучна ды эмацыйна, да дрыжыкаў…
рэж. Марыя Булавінская, 2016 г. , Беларусь
16:30
У аснове фільму – некалькіх інтэрв’ю з Ганнаю Паліткоўскаю, а таксама гутаркі з ейнымі сябрамі, сваякамі і калегамі. Журналістка рэзка крытыкавала расейскія ўлады, прэзідэнта Расеі Пуціна і ўскладала на прэзідэнта Чачэніі Рамзана Кадырава адказнасць за забойствы ды выкраданні людзей у рэспубліцы.
рэж. Эрык Бэрґкраўт (Eric Bergkraut), 2008 г. , Швейцарыя
21:50
Жыццё маладой кіназоркі Ґрэя Эванза выклікае зайздрасць знаёмых і захапленне прыхільнікаў: ён жанаты са слыннай акторкаю, здымаецца ў папулярных і незалежных фільмах, займаецца фатаграфіяй. Тым часам у прыватным жыцці Ґрэи зусім не пачуваецца шчаслівым – ягоныя дні манатонныя, распісаныя па хвілінах, яго ўсё болей зацягвае вір здымкаў, інтэрвю, бурлівых вечарынак, скандалаў. Выпадкова ў адным з відэапракатаў Ґрэй знаёміцца з рэжысёрам – пачаткоўцам: Ґрэй спярша прымае яго за маньяка, які яго пераследуе. Аднак з часам яны мяняюцца ролямі, і маньякам пачынае пачувацца хутчэй сам Ґрэй.
У ролях: Джаванні Рыбізі (Giovanni Ribisi), Франка Патэнтэ (Franka Potente), Крыстына Рычы (Christina Ricci), Джэйсан Лі (Jason Lee), Джудзі Ґрыр (Judy Greer).
рэж. Эдам Ґоўлдбэрґ (Adam Goldberg), 2003 г. , ЗША
01:00
У аснове фільму – некалькіх інтэрв’ю з Ганнаю Паліткоўскаю, а таксама гутаркі з ейнымі сябрамі, сваякамі і калегамі. Журналістка рэзка крытыкавала расейскія ўлады, прэзідэнта Расеі Пуціна і ўскладала на прэзідэнта Чачэніі Рамзана Кадырава адказнасць за забойствы ды выкраданні людзей у рэспубліцы.
рэж. Эрык Бэрґкраўт (Eric Bergkraut), 2008 г. , Швейцарыя
01:55
Глядзі таксама
Каментары