Schedule of day 2016/10/07


07:25
У восеньскі сезон “Эксперт” ператвараецца ў дэтэктыўнае агенцтва. У наступных частках дэтэктыў Даша стане праводзіць сатырычна – следчы аналіз дзяржаўных СМІ. Вядучая і яе галоўны “кансультант” – анімацыйны Крумкач засяродзяцца на бягучых справах у Беларусі; разам з гасцямі праграмы яны спрабуюць зразумець, што насамрэч маюць на ўвазе прадстаўнікі беларускіх уладаў падчас сваіх публічных выступаў і заяў у прэсе… Як заўсёды ў “Экспеце” шмат іроніі і не менш прыхаванага смутку, бо перадача з’яўляецца толькі адлюстраваннем сучаснага жыцця Беларусі, пабачанага вачыма суворага, але справядлівага назіральніка… У сувязі з дзеючым расейска-украінскім канфліктам у праграму ў якасці пастаяннага назіральніка вяртаецца легендарны сатырык – Віктар Шандаровіч.
08:00
Беларускі мір: абы не было вайны. А калі яна ўжо ідзе? У Баранавічах, дзе мы пабывалі, пакуль не страляюць і бомбы не рвуцца. Але на побытавым узроўні закіпае ў беларусаў даўно: за ці супраць, Крым іх ці наш? Пакуль для нас гэта проста пытанні, але для герояў нашых рэпартажаў і гасцей у студыі падставы для вайны.
11:10
Да гэтага часу застаюцца невядомымі факты супраціву савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма вораг народу…
11:50
рэж. Пэтры Луўкайнэн (Petri Luukkainen), 2013 г. , Фінляндыя
Аўтар фільму ладзіць эксперымент над сваім уласным жыццём: ён збірае ўсе свае рэчы ды змяшчае іх у сховішча. Паводле правілаў, ён можа вярнуць толькі адну рэч на дзень.
13:15
У восеньскі сезон “Эксперт” ператвараецца ў дэтэктыўнае агенцтва. У наступных частках дэтэктыў Даша стане праводзіць сатырычна – следчы аналіз дзяржаўных СМІ. Вядучая і яе галоўны “кансультант” – анімацыйны Крумкач засяродзяцца на бягучых справах у Беларусі; разам з гасцямі праграмы яны спрабуюць зразумець, што насамрэч маюць на ўвазе прадстаўнікі беларускіх уладаў падчас сваіх публічных выступаў і заяў у прэсе… Як заўсёды ў “Экспеце” шмат іроніі і не менш прыхаванага смутку, бо перадача з’яўляецца толькі адлюстраваннем сучаснага жыцця Беларусі, пабачанага вачыма суворага, але справядлівага назіральніка… У сувязі з дзеючым расейска – украінскім канфліктам у праграму ў якасці пастаяннага назіральніка вяртаецца легендарны сатырык – Віктар Шандаровіч.
13:45
Беларускі мір: абы не было вайны. А калі яна ўжо ідзе? У Баранавічах, дзе мы пабывалі, пакуль не страляюць і бомбы не рвуцца. Але на побытавым узроўні закіпае ў беларусаў даўно: за ці супраць, Крым іх ці наш? Пакуль для нас гэта проста пытанні, але для герояў нашых рэпартажаў і гасцей у студыі падставы для вайны.
17:00
рэж. Пэтры Луўкайнэн (Petri Luukkainen), 2013 г. , Фінляндыя
Аўтар фільму ладзіць эксперымент над сваім уласным жыццём: ён збірае ўсе свае рэчы ды змяшчае іх у сховішча. Паводле правілаў, ён можа вярнуць толькі адну рэч на дзень.
18:25
1991 год. Жыхароў вёскі Барталамееўка выселілі праз моцна павышаны ўзровень радыяцыі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На вуліцах вёскі – ні душы, жыццё тут спынілася. Раптам на адной з вуліцаў пачулася жаночае галашэнне. З іншага канца на яго рушылі чатыры жаночыя постаці, адная з іх трымае звычайную скрынку з – пад абутку, у якой ляжыць невялікая лялька. Усе кабеты спяваюць вельмі гучна ды эмацыйна, да дрыжыкаў…
рэж. Марыя Булавінская, 2016 г. , Беларусь
18:45
Адныя жанчыны нараджаюць школьніцамі – студэнткамі, іншыя – у рызыкоўным узросце. Хтосьці сваёй галоўнаю роляй у жыцці бачыць ролю мамы – для аднаго, двух, трох, а то і болей новых людзей. А нехта адкладае роды дзеля кар’еры або геданізму на нявызначаны тэрмін ці наогул выбірае існаванне без дзяцей. Галоўная гераіня – Марыя Пятроўская, маладая маці, якая абрала гэты шлях няпроста.
19:15
На пераломе 1980-90-ых гг. узнікае патрэба ў незалежнай беларускай апазіцыйнай прэсе. З 1988 – га ў Менску на беларускай мове выдавалася газета “Навіны БНФ”Адраджэньне”. У 1991 г. у Вільні адрадзілі легендарную газету пачатку ХХ ст.”Нашу Ніву”, галоўным рэдактарам якой стаўся Сяргей Дубавец. Першае беларускае прыватнае агенцтва навінаў – БелаПАН – стварылі напрыканцы 1991 г. Алесь Ліпай і Віталь Цыганкоў. У 2001 – ым паўстаў праект”Выбары ў Беларусі”. Улетку 2002 г. пачалі выдаваць інтэрнэт – газету”Белорусские новости”. Дзеля свабоды, для свабодных людзей і свабоднымі людзьмі рабілася і апазіцыйная газета 1990 – ых гадоў”Свабода”, заснаваная зноў жа Сяргеем Дубаўцом. У сярэдзіне 1990 – ых гг. набывае вялікую папулярнасць гістарычны часопіс”Спадчына”. А ўжо ў 1995 – 96 гг. рэжым Лукашэнкі пачынае здушэнне незалежнае прэсы. Сведкі Сяргей Дубавец, Алесь Ліпай, Алесь Дашчынскі.
22:20
У аснове фільму – некалькіх інтэрв’ю з Ганнаю Паліткоўскаю, а таксама гутаркі з ейнымі сябрамі, сваякамі і калегамі. Журналістка рэзка крытыкавала расейскія ўлады, прэзідэнта Расеі Пуціна і ўскладала на прэзідэнта Чачэніі Рамзана Кадырава адказнасць за забойствы ды выкраданні людзей у рэспубліцы.
рэж. Эрык Бэрґкраўт (Eric Bergkraut), 2008 г. , Швейцарыя
02:40
Глядзі таксама
Каментары