Schedule of day 2016/10/04


07:30
Жыхарка Гомля Алеся Аўласевіч вядзе па – беларуску кулінарны блог “Смачна есці”. Там сабрана больш за 800 рэцэптаў, а больш за 20 Алеся ўжо выпусціла ў відэафармаце. Што значыць “таркаваць”? Чаму сярод 800 рэцэптаў няма ніводнага рэцэпту дранікаў? Пра гэта з Алесяй Аўласевіч гутараць вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка – і не проста гутараць, а паралельна гатуюць салату пад назваю “Мова Нанова”!
08:05
Як павялічыць сямейны капітал ці прынамсі захаваць яго ў крызіс? Як стварыць бізнес і добра яго весці? Як абараніць сваю маёмасць, грошы ды працу? Вядоўца: Міхал Залескі.
13:00
Жыхарка Гомля Алеся Аўласевіч вядзе па – беларуску кулінарны блог “Смачна есці”. Там сабрана больш за 800 рэцэптаў, а больш за 20 Алеся ўжо выпусціла ў відэафармаце. Што значыць “таркаваць”? Чаму сярод 800 рэцэптаў няма ніводнага рэцэпту дранікаў? Пра гэта з Алесяй Аўласевіч гутараць вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка – і не проста гутараць, а паралельна гатуюць салату пад назваю “Мова Нанова”!
13:40
Як павялічыць сямейны капітал ці прынамсі захаваць яго ў крызіс? Як стварыць бізнес і добра яго весці? Як абараніць сваю маёмасць, грошы ды працу? Вядоўца: Міхал Залескі.
17:05
рэж. Ксенія і Кірыл Сахарновы, 2012 г., Расея
5 жніўня 1968 у Маскве на лобным месцы сабраліся 7 чалавек, якія пратэставалі супраць уводу войскаў краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславакію. 5 хвілін волі на галоўнай плошчы Савецкага Саюзу каштавалі ім гады турмаў, ссылак і лагераў. У фільме мы сустракаем трох удзельнікаў легендарнай дэманстрацыі семярых і маладых змагароў за правы чалавека ў сучаснай Расеі. Аўтары задаюцца пытаннямі: Хто яны – нязгодныя нашага часу? Чым яны гатовыя ахвяраваць дзеля жыцця ў дэмакратычным грамадстве? За вашу і нашу свабоду! – Такія словы гучалі з аднаго з плакатаў у жніўні 1968 – га года на Чырвонай Плошчы. Гэта была адна з самых гучных акцый савецкіх дысідэнтаў. І менавіта цяпер, праз 45 гадоў, асабліва актуальна аказалася пра яе распавесці. Аўтарам фільма ўдалося правесці дзіўна дакладныя гістарычныя паралелі і злучыць у адным кінематаграфічным прасторы жыцця дакументальных герояў мінулага і сучаснасці.
18:30
На Гарадзеншчыне – прынамсі з дзясятак замкаў, але ніводзін з іх не адноўлены: іх працягвае знішчаць час ці няўдалая рэканструкцыя. А можа, гэтак і трэба? У фокусе – лёсы двух замкаў – блізнятаў. З падобнаю гісторыяй, але розным актуальным лёсам.
20:00

Студыя Белсат 

20:35

Гарачы каментар

21:00

Аб’ектыў (галоўнае выданне)

21:25
Студыя «Белсат»: Размова дня
21:45
1991 год. Жыхароў вёскі Барталамееўка выселілі праз моцна павышаны ўзровень радыяцыі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На вуліцах вёскі – ні душы, жыццё тут спынілася. Раптам на адной з вуліцаў пачулася жаночае галашэнне. З іншага канца на яго рушылі чатыры жаночыя постаці, адная з іх трымае звычайную скрынку з – пад абутку, у якой ляжыць невялікая лялька. Усе кабеты спяваюць вельмі гучна ды эмацыйна, да дрыжыкаў…
рэж. Марыя Булавінская, 2016 г. , Беларусь
22:00
рэж. Любоў Камырына (Любовь Камырина), Міхаіл Фішман (Михаил Фишман), Мілана Мінаева (Милана Минаева), Штэфан Кюнрых (Stephan Kühnrich), 2015 г. , Нямеччына
27 лютага 2015 г. у самым цэнтры Масквы – ля сценаў Крамля – забілі аднаго з лідараў расейскай апазіцыі Барыса Нямцова. Чаму загінуў адзін з найбольш яскравых расейскіх палітыкаў апошніх 30 гадоў? Пра былога віцэ – прэмера ўраду Расеі, які змагаўся з бескантрольнаю прыватызацыяй у 1990 – х, а пасля аднаго з асноўных супернікаў Пуціна распавядаюць ягоныя родныя, сябры ды прыхільнікі.
22:55
Стужка паказвае сітуацыю балтыйскіх краінаў, якія як найслабейшае лучво NATO могуць зрабіцца наступнаю мішэнню Пуціна. Ужо цяпер Крэмль падтрымлівае там расейскую меншасць, уплывовую расейскамоўную грамаду і асобаў без грамадзянства. Галоўная гераіня фільму – Сандра Ужулэ – Фонс, журналістка з латышскімі і польскімі каранямі. Яна вяртаецца ў краіну дзяцінства, каб даследаваць, наколькі моцныя там уплывы Расеі.
01:35
Глядзі таксама
Каментары