Schedule of day 2016/10/03


07:50
На Гарадзеншчыне – прынамсі з дзясятак замкаў, але ніводзін з іх не адноўлены: іх працягвае знішчаць час ці няўдалая рэканструкцыя. А можа, гэтак і трэба? У фокусе – лёсы двух замкаў – блізнятаў. З падобнаю гісторыяй, але розным актуальным лёсам.
09:00
У восеньскі сезон “Эксперт” ператвараецца ў дэтэктыўнае агенцтва. У наступных частках дэтэктыў Даша стане праводзіць сатырычна – следчы аналіз дзяржаўных СМІ. Вядучая і яе галоўны “кансультант” – анімацыйны Крумкач засяродзяцца на бягучых справах у Беларусі; разам з гасцямі праграмы яны спрабуюць зразумець, што насамрэч маюць на ўвазе прадстаўнікі беларускіх уладаў падчас сваіх публічных выступаў і заяў у прэсе… Як заўсёды ў “Экспеце” шмат іроніі і не менш прыхаванага смутку, бо перадача з’яўляецца толькі адлюстраваннем сучаснага жыцця Беларусі, пабачанага вачыма суворага, але справядлівага назіральніка… У сувязі з дзеючым расейска – украінскім канфліктам у праграму ў якасці пастаяннага назіральніка вяртаецца легендарны сатырык – Віктар Шандаровіч.
11:00
Стужка паказвае сітуацыю балтыйскіх краінаў, якія як найслабейшае лучво NATO могуць зрабіцца наступнаю мішэнню Пуціна. Ужо цяпер Крэмль падтрымлівае там расейскую меншасць, уплывовую расейскамоўную грамаду і асобаў без грамадзянства. Галоўная гераіня фільму – Сандра Ужулэ – Фонс, журналістка з латышскімі і польскімі каранямі. Яна вяртаецца ў краіну дзяцінства, каб даследаваць, наколькі моцныя там уплывы Расеі.
11:55
Ранейшыя гучныя заклінанні пра “вызначальнае” славянскае адзінства расейскага, украінскага і беларускага народаў сціхлі. І зразумела чаму: расейская агрэсія ва Украіне – не самы добры фон для такіх лозунгаў. З іншага боку, тыя ж украінскія падзеі неяк дзіўна актывізавалі і палярызавалі асобныя сферы грамадскай свядомасці ў самой Беларусі. Ладзіцца ўсё больш семінараў і канферэнцыяў, дзе з вялікім непакоем гавораць пра пагрозу незалежнасці нашае краіны з боку ўсходняга суседа. Тым жа часам усё больш узнікае нейкіх мілітарных фармаванняў – казацкіх, моладзевых, што займаюцца баявою падрыхтоўкаю ў шчыльным кантакце з расейскімі вайскоўцамі. Суправаджаецца гэткая дзейнасць крытыкаю ўладаў Беларусі за няздатнасць супрацьстаяць ворагам з Захаду, якія зробяць тое ж у нас, што зрабілі ва Украіне. Што тут праўда, а што хлусня? Ці не час высветліць сапраўдны стан рэчаў? З аднаго боку – даследчыкі гісторыі Беларусі нацыянальнага кірунку, з другога – аналітыкі, якія стаяць на пазіцыях заходнерусізму.
12:40
Жыхарка Гомля Алеся Аўласевіч вядзе па – беларуску кулінарны блог “Смачна есці”. Там сабрана больш за 800 рэцэптаў, а больш за 20 Алеся ўжо выпусціла ў відэафармаце. Што значыць “таркаваць”? Чаму сярод 800 рэцэптаў няма ніводнага рэцэпту дранікаў? Пра гэта з Алесяй Аўласевіч гутараць вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка – і не проста гутараць, а паралельна гатуюць салату пад назваю “Мова Нанова”!
13:05
рэж. Ксенія і Кірыл Сахарновы, 2012 г., Расея
5 жніўня 1968 у Маскве на лобным месцы сабраліся 7 чалавек, якія пратэставалі супраць уводу войскаў краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславакію. 5 хвілін волі на галоўнай плошчы Савецкага Саюзу каштавалі ім гады турмаў, ссылак і лагераў. У фільме мы сустракаем трох удзельнікаў легендарнай дэманстрацыі семярых і маладых змагароў за правы чалавека ў сучаснай Расеі. Аўтары задаюцца пытаннямі: Хто яны – нязгодныя нашага часу? Чым яны гатовыя ахвяраваць дзеля жыцця ў дэмакратычным грамадстве? За вашу і нашу свабоду! – Такія словы гучалі з аднаго з плакатаў у жніўні 1968 – га года на Чырвонай Плошчы. Гэта была адна з самых гучных акцый савецкіх дысідэнтаў. І менавіта цяпер, праз 45 гадоў, асабліва актуальна аказалася пра яе распавесці. Аўтарам фільма ўдалося правесці дзіўна дакладныя гістарычныя паралелі і злучыць у адным кінематаграфічным прасторы жыцця дакументальных герояў мінулага і сучаснасці.
14:10
рэж. Марцін Шулік (Martin Sulik), 2011 г. , Славаччына – Чэхія
Бацьку 14 – гадовага цыганскага хлопца Адама забілі. Што здарылася – невядома: няма ні сведкау, ні доказаў. Каб забяспечыць сябе і дзяцей, неўзабаве пасля пахавання маці выходзіць замуж за бацькавага брата – злодзея і ліхвяра Жыга. Адам мусіць стаць дарослым і дапамагаць маці ды братам; ён спрабуе абараніць іх ад уплыву Жыга, які зацягвае дзяцей у свой брудны бізнес. Паступова Адам страчвае самае важнае – каханую дзяўчыну і магчымасць наведваць баксёрскую секцыю. Нарэшце хлопец пачынае разумець, хто стаіць за бацькаваю смерцю. Спроба знайсці выйсце з гэтае безнадзейнае сітуацыі выліваецца ў трагедыю…
15:55
Да гэтага часу застаюцца невядомымі факты супраціву савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма вораг народу…
16:30
На пачатку 2011 г. маладая жанчына з Кўэбэку Сандра сустракае на адным з сайтаў знаёмстваў для лесбіянак сімпатычную кабету з Дамаску Аміну – паміж імі завязваецца віртуальны раман. Неўзабаве Аміна пачынае весці блог, у якім адкрыта апавядае пра сваю сексуальную арыентацыю ды перадусім пра падзеі ў Дамаску, дзе акурат пачынаецца паўстанне супраць дыктатарскага рэжыму Башара аль – Асада. Сандра надзвычай перажывае за Аміну і спрабуе з ёю стэлефанавацца, аднак шторазу беспаспяхова. А праз нейкі час з Дамаску прыходзіць вестка, што Аміну выкралі сірыйскія спецслужбы…
рэж. Сафі Дэрасп (Sophie Deraspe), 2015 г. , Канада
18:30
Жыхарка Гомля Алеся Аўласевіч вядзе па – беларуску кулінарны блог “Смачна есці”. Там сабрана больш за 800 рэцэптаў, а больш за 20 Алеся ўжо выпусціла ў відэафармаце. Што значыць “таркаваць”? Чаму сярод 800 рэцэптаў няма ніводнага рэцэпту дранікаў? Пра гэта з Алесяй Аўласевіч гутараць вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка – і не проста гутараць, а паралельна гатуюць салату пад назваю “Мова Нанова”!
19:05
Як павялічыць сямейны капітал ці прынамсі захаваць яго ў крызіс? Як стварыць бізнес і добра яго весці? Як абараніць сваю маёмасць, грошы ды працу? Вядоўца: Міхал Залескі.
22:15
рэж. Марцін Шулік (Martin Sulik), 2011 г. , Славаччына – Чэхія
Бацьку 14 – гадовага цыганскага хлопца Адама забілі. Што здарылася – невядома: няма ні сведкау, ні доказаў. Каб забяспечыць сябе і дзяцей, неўзабаве пасля пахавання маці выходзіць замуж за бацькавага брата – злодзея і ліхвяра Жыга. Адам мусіць стаць дарослым і дапамагаць маці ды братам; ён спрабуе абараніць іх ад уплыву Жыга, які зацягвае дзяцей у свой брудны бізнес. Паступова Адам страчвае самае важнае – каханую дзяўчыну і магчымасць наведваць баксёрскую секцыю. Нарэшце хлопец пачынае разумець, хто стаіць за бацькаваю смерцю. Спроба знайсці выйсце з гэтае безнадзейнае сітуацыі выліваецца ў трагедыю…
01:45
Глядзі таксама
Каментары