У Польшчы беларуса асудзілі за абразу памежніка


25-гадовага беларуса, які занадта актыўна паводзіў сябе пры пераходзе дзяржаўнае мяжы, прысудзілі да 4 месяцаў зняволення з адтэрміноўкай.

8 студзеня ў пункце пропуску «Кузніца» падчас праходжання мяжы грамадзянін Беларусі паводзіў сябе «фанабэрыста» і «ўзбуджана». Ён не выконваў рэкамендацыі памежнікаў у справе памежнага кантролю і аўтамабільнага руху, а ў размове з афіцэрам памежнае службы ўжыў словы, якія апошні палічыў абразлівымі. У выніку беларуса затрымалі.

Суд прызнаў беларуса вінаватым у абразе дзяржаўнага службоўца падчас выканання ім службовых абавязкаў і прысудзіў да чатырох месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на працягу выпрабавальнага тэрміну – 2 гадоў.

ДД, belsat.eu

Смотрите также
Комментарии