ФІБА не скарыўся менскім «Цмокам»


Паразаю скончылі менскія «Цмокі» першае кола групавога этапу другой стадыі Кубка ФІБА. На выездзе дружына Ігара Грышчука сустракалася з кіпрскім «Аекам».

Перад сустрэчай у Ларнацы нашая каманда, нагадаю, атрымала дзве ўпэўненыя перамогі ў Кубку ФІБА і лізе ВТБ. Аднак у гэтай гульні наш галоўны трэнер крыху змяніў стартавую пяцёрку. У прыватнасці, на пазіцыі цэнтравога замест Лашкевіча з’явіўся Семянюк. Нягледзячы на ўдалы старт, 8:0, і амаль ідэальную заключную чвэрць, 22:10, усё ж «Цмокі» ў выніку капітулявалі – 68:73,, і гэта іх другая параза ў другой стадыі Кубка ФІБА.

Цяпер мы займаем трэці радок у сваім квартэце, а наступны двубой у гэтым турніры правядзем правядзем 20 студзеня,, калі ўдома прымем лідара групы, італьянскі «Варэзэ». У плэй-оф Кубка выйдуць па дзве найлепшыя каманды з кожнага квартэту.