Слонім

Шахты ядравых ракетаў у Беларусі: будаўніцтва пачалося! Сатырычнае шоу
У Палаце прадстаўнікоў учынілі дыверсію!
09.04.2023
У Слоніме прадаецца ўнікальная сінагога 1642 года
Гэта адна з найбольш старых і буйных сінагог у Беларусі
07.06.2020
«Ніхто не ведае, што ты тут. Закінем цябе ў падвал». Міліцэйскае бязмежжа ў Століне
Чарговы выпадак міліцэйскага гвалту, адзін з удзельнікаў якога, у выніку, апынуўся ў лякарні – гэтым разам у Століне. Віктара Пігаля размеркавалі ў ЛТП яшчэ два гады таму, але тады пакаранне адтэрмінавалі. І вось у мінулым месяцы да мужчыны пагрукаліся міліцыянты і паведамілі, што перад ЛТП Віктар з невядомых прычынаў мусіць прайсці з імі ў РАУС.
09.06.2017
Іосіф Стаброўскі. Жыццё за музей...
Шляхціц з-пад Слоніма Іосіф Стаброўскі пражыў амаль сто гадоў, прайшоў праз войны і ацалеў пры бальшавіках. Як яму ўдалося ўратавацца ад рэпрэсіяў?
15.05.2017
Альбярцін Пуслоўскіх. Айчына даражэй за маёнтак
Шляхецкі род Пуслоўскіх з – пад Слоніму здолеў адаптавацца да ўмоваў царскае Расеі. У пачатку XIX ст. ператварыў маёнтак каля Слоніму ў буйны прамысловы цэнтр, разбагацеў, але застаўся верны Рэчы Паспалітай. Цітус Пуслоўскі ў 1830 г. зарганізаваў, узброіў і стаў на чале тысячнага атраду паўстанцаў супраць Расеі. У XX ст. камуністы выкарыстоўвалі папяровую фабрыку Пуслоўскіх, але павагі да яе заснавальніка не выказвалі – перайменавалі Альбярцін у пасёлак Фабрычны. Сапраўдную назву вярнулі ўжо ў незалежнай Беларусі.
01.05.2017
Улады і апазіцыя за круглым сталом
У Слоніме ўлады ўпершыню селі за стол перамоваў з дэмакратычнымі актывістамі.
19.04.2017
Акцыя недармаедаў у Слоніме за 1 хвіліну
Лідары рэйтынгу шчасця – гэта краіны з высокім паказнікам шчодрасці, здароўя ды свабодаў. Акурат з апошнім беларусы маюць вялікія праблемы. Імкліва павялічваецца спіс ахвяраў пераследу за грамадзянскія і сацыяльныя пратэсты. Паводле звестак праваабаронцаў, на 20-га сакавіка лік рэпрэсаваных склаў больш за 240 чалавек. Напрыканцы выдання – апошняя з акцыяў супраць эканамічнай палітыкі ўладаў, якая напярэдадні адбылася ў Слоніме.
20.03.2017
Адбыліся новыя затрыманні пасля акцый недармаедаў
Затрыманні, збіццё ды арышты працягваюць абураць беларусаў. Міліцыя са свайго боку робіць усё магчымае, каб схаваць ад людскіх вачэй масавыя пратэсты. Толькі гэтым можна патлумачыць апошнюю хвалю брутальнага ціску на журналістаў.
19.03.2017
Акцыі недармаедаў прайшлі ў Слоніме і Баранавічах
Спакойна, але рашуча шлі абураныя слонімцаў на спатканне з мясцоваю адміністрацыяй. Як ні дзіўна, сустрэчу з недармаедамі раней прапанавалі самыя ўлады Слоніму. Спачатку спрабавалі са шматсоценнага натоўпу некалькі дзясяткаў чалавек запрасіць унутр, але людзі патрабавалі ўсеагульнага веча.
19.03.2017
Жыхарка Слоніма: «Спрабую трымацца за працу касіра»
Там, дзе быў камвольна-прадзільны рай, сёння – пустка. Пра тры тысячы працаўнікоў з пачатку дзевяностых на Слонімскай фабрыцы – толькі ўспаміны ды чвэрць ад былое колькасці. У Слоніме жывуць каля 50 тысячаў чалавек. А пошукі працы – як шуканне голкі ў стозе сена. Скарачэнні адбываюцца ў «эканамічным рэжыме» і правераным спосабам – непадпісанне чарговага кантракту.
29.11.2016