Літва

Недалюстрацыя: як пазбегчы фатальных памылак
Як пабудаваць прававую дзяржаву, якая б забяспечвала правы і свабоды грамадзянаў.
08.11.2023
Як прайшла люстрацыя ў былых краінах сацлагеру? Што будзе са служкамі Лукашэнкі?
Беларусь чакае двайная люстрацыя?
22.10.2023
Літоўскі вясковец падзяліўся ўражаннямі ад Беларусі
Як рэагуе паляк з Віленшчыны на прапанову пагаварыць з беларусамі па-расейску? Паслухайце размову з абаяльнаю сям’ёй з вёскі Нарвойшы каля Вільні, ад якой на душы робіцца цяплей. У граматычнай частцы падкажам, як перастаць блытаць «снежань» і «студзень» ды нарэшце запомніць беларускія назвы месяцаў.
07.11.2022
У дакументах беларускія імёны выпраўляліся на расейскія! Русіфікацыя Беларусі
Быў Ярмола Янаў, а расейскі пісар запісаў Ермалаем Івановым! Гэта толькі адзін прыклад русіфікацыі Беларусі, якая ўжо пагражае незалежнасці нашае краіны. Але наш герой перакананы, што «ў кожны момант можа ўсё змяніцца». У граматычнай частцы разважаем, ці ёсць розніца, на якой мове размаўляць беларусам у Беларусі.
17.10.2022
Як жыхары памежжа ўзбагацілі беларускую мову
Мова на памежжы ўзбагачаецца ці калечыцца? Адказ на гэтае пытанне дае «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага, а таксама госця новага выдання «Мова нанова» паэтка Ванда Марцінш душ Рэйш. У граматычнай частцы паказваем, як па-майстэрску трасяніў Кастусь Каліноўскі, напоўніцу выкарыстоўваючы багацце роднае мовы.
12.10.2022
Даследаванні беларускіх гаворак замежжа
Філолаг Міраслаў Янковяк падзяліўся з «Мова нанова» вынікамі сваіх даследаванняў беларускіх гаворак паза межамі Беларусі. Іх распаўсюджанне цікава адлюстроўвае гісторыю нашага рэгіёну. У граматычнай частцы распавядаем пра балтызмы ў беларускай мове.
04.05.2022
На што арыентавацца, калі шукаеш працу ў Літве
Настаўніца змагаецца за свае правы ў Літве.
21.01.2022
Мы завіталі ў госці да сапраўднай ліцвінкі!
«Мова нанова» завітала ў госці да спадарыні Стэфаніі Шушкевіч з вёскі Чапурнішкі на Віленшчыне. Ейныя іранічныя аповеды дазваляюць беларусам перанесціся ў час Вялікага Княства Літоўскага і адчуць сябе сапраўднымі ліцвінамі. У граматычнай частцы традыцыйна пазнаёмім гледачоў з некалькімі моўнымі цікавінкамі.
20.12.2021
Нелегальна праз мяжу ад беларускага «ГЕСТАПА»
Арцём і Таццяна Карачуны нелегальна перайшлі мяжу з Літвой, каб збегчы ад рэпрэсіяў.
17.12.2021
Адважны нафтанавец кінуў выклік рэжыму Лукашэнкі
Карэспандэнты «Маю права» сустракаюцца з сям´ёй Маліноўскіх, якая ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэставым руху ў Наваполацку. Другі герой праграмы – музыка, юрыст і перакладчык Ціматэ Суладзэ. Ён быў вымушаны з’ехаць у Літву 24 студзеня 2021 года па гуманітарным калідоры, які Літва адкрыла ўцекачам ад рэжыму Лукашэнкі.
10.12.2021
Лекары трапілі ў пастку кантрактнай сістэмы
Карэспандэнты «Маю права» сустракаюцца з артапедам-траўматолагам Рустамам Айзатуліным, які ў 2020 г. удзельнічаў у акцыі медыкаў, і магістрам мастацтвазнаўства і выкладчыкам Вячкам Красуліным, які мусіў уцякаць у Літву пасля затрымання ў жніўні 2020 года.
03.12.2021
У жніўні 2020 года жодзінскія канваіры мацюкаліся і клялі амапаўцаў
Андрэй Ткачоў ратаваў беларусаў, калі ў краіну прыйшоў каронавірус. Ён пратэставаў супраць сфальшаваных выбараў, зрабіўся ахвяраю катаванняў і мусіў пакінуць Беларусь. Але ён не кінуў беларусаў сам-насам з пандэміяй. Таксама ў праграме «Маю права»: Віталь Каваленка атрымаў штраф і тры гады зняволення за абарону сына.
12.11.2021
Бізнесовец адкрыў схему гандлю пасведчаннямі ў КДБ
Купіць пасведчанні маглі толькі тыя, у каго былі сувязі на самым версе ўлады.
29.10.2021