«Zolki band» у «Belsat Music Live»: так гучыць сучасная беларуская альтэрнатыва!


У іхных песнях – туга ды іронія, адчай і нескаронасць. Яны спрабуюць разгадаць таямніцы гэтага вар’яцкага свету і паказаць усю абсурднасць татальнага кантролю.

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць галоўнае адкрыццё берасцейскай незалежнай сцэны апошніх гадоў – гурт «Zolki band».

Музыкі зайграюць абраныя песні са свайго дэбютнага альбому «Доўгі-доўгі дзень», прэзентуюць зусім новыя кампазіцыі, а ў размове з вядоўцаю Мірай Шульц распавядуць пра сябе і пра сваю творчую канцэпцыю ды згуляюць у супярэчнасці.

«Belsat Music Live» глядзіце ў суботу а 21:15.

Каментары