Зміцер Вайцюшкевіч у «Belsat Music Live»


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «WZ-orkiestra» спраўляе сваё 16-годдзе.

Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут, і якою можа быць ідэальная Беларусь? Пра гэта з напраўду заслужаным беларускім артыстам пагутарыць Міра Шульц.

Мая жонка кажа, што я апошні, хто пакіне гэтую краіну, – жартуе музыка.

Зміцер таксама адкрыецца ў прыватным блоку размовы: распавядзе пра досвед, атрыманы ў трох шлюбах, і патлумачыць, чаму размаўляе са сваймі дзецьмі па-расейску. У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася.

«Belsat Music Live» глядзіце ў суботу а 20:30, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары