Зламаныя лёсы: ахвяры беларускай бюракратыі у «Людскіх справах»


Усе сіроты маюць права на дзяржаўную аднапакаёвую кватэру, шматдзетныя сем’і – на ільготны крэдыт, а дзеці-інваліды на рэабілітацыю і лячэнне. Гэта закон за рэалізацыю якога нясуць адказнасць тыя, хто пры ўладзе.

Аднак рэалізаваць свае правы неабароненым групам грамадзянаў часта проста немагчыма. З-за няведання сваіх правоў і падману чыноўнікаў людзі застаюцца без гарантаванага дзяржаваю жытла.

Пра сітуацыю з жытлом для неабароненых у студыі «Людскіх справаў» размаўляюць Ірына Логвін з Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Менску і шматдзетная маці Святлана, якая сама выхоўвае шасцёх дзяцей у мястэчку Плешчаніцы. Якая атрымала жытло без туалета, ацяплення ды іншых выгодаў.

Таксама вас чакае вусцішная гісторыя сіраты Аляксея, які 5 год не можа атрымаць гарантаваную дзяржаваю кватэру. Невядомыя нават збілі яго і пагражалі забойствам, калі ён не спыніцца.

«Хутчэй за ўсё гэтыя кватэры, якіх не дабіваюцца сіроты, то іх прадаюць»,

– кажа Аляксей.

Глядзіце прэмʼеру аўтарскай праграмы Алеся Залеўскага «Людскія справы»   ў найбліжэйшы чацвер а 18:55. Праграма дасяжная на тэлевізары, онлайн, а пасля прэмʼеры – і на інтэрнэт-старонцы Белсата.

Каментары