Жывы Ленін. Жывы вечна


Беларусь – адзіная краіна, дзе святкуюць Кастрычніцкую рэвалюцыю на дзяржаўным узроўні. Сёлета – 100-годдзе з гэтае вялікае ды трагічнае падзеі. Што прынесла нам 70 гадоў камунізму?

Да ўгодкаў значнай даты бальшавіцкага паўстання «Белсат падрыхтаваў адмысловую праграму. У першую чаргу варта адзначыць прэм’еру рэпартажу «Жывы» Андрэя Куцілы, які выйдзе ў эфір у аўторак 7 лістапада а 21:25.

Гэты рэпартаж – кароткая замалёўка кінадакументаліста аб адкрыцці новага помніку Леніну ля прахадной Менскага трактарнага заводу.

Акрамя таго 7 лістапада а 12:50 можна паглядзець фільм Мікіты Міхалкова «Сонечны ўдар» паводле твораў Івана Буніна – пра падзеі 100-гадовай даўніны.

Адразу пасля фільму Міхалкова глядзіце дакументальную стужку «Белсату» «Калгаснікі» – пра савецкія «дасягненні» ў галіне сельскай гаспадаркі. А ўжо ўвечары а 22:35 нас чакае дакументальная стужка «Ленінлэнд» пра найвялікшы музей Леніна ў свеце. Заставайцеся з «Белсатам».

Каментары