Жыві там добра, ніколі не вяртайся!


Добра адукаваная моладзь вельмі патрэбная Беларусі, але яна ўсё часцей вырашае з’ехаць з краіны, каб вучыцца і працаваць за мяжой, а пазней – застацца там жыць. Безліч адукацыйных праграмаў і стыпендыяў, якія дазваляюць вучыцца нават бясплатна, прыцягваюць усё болей самых таленавітых і перспектыўных. Прэстыж еўрапейскага дыплому, а перадусім якасць адукацыі заўсёды выйграюць у параўнанні з бесперспектыўнасцю, адсутнасцю добрых умоваў працы і малымі заробкамі.

Расце і эканамічная эміграцыя. Паводле звестак сацыёлагаў, амаль кожны трэці беларус хоча з’ехаць за мяжу, і большая частка гэтых людзей мае вышэйшую адукацыю. Гэтак можна згубіць і насельніцтва і інтэлектуальны патэнцыял краіны.

Улады, вядома, бачаць праблему, але аддаюць перавагу спробам замесці ўсё пад дыван і часам кідаць палымяныя заклікі – не гнацца за грашыма і заставацца на сваім «лапіку зямлі», які, дарэчы, нельга нават набыць ва ўласнасць.

Прэм’ернае выданне новай праграмы Эдуарда Мельнікава «Рапарт» глядзіце ў суботу 28 кастрычніка а 21:15.

Каментары