Жыццё пачалося, калі села на інвалідны вазок


Праблемы з безбар’ерным асяроддзем у Беларусі і дыскрымінацыя людзей, якія трапілі ў нялёгкае становішча. Героі праграмы – мужныя асобы, якія, не зважаючы на дыягназ, здолелі наладзіць сваё жыццё.

Як не згубіць волі жыць, калі магчымасць выйсці з дому – гэта вялікая падзея, кожны шпацыр – серыя выпрабаванняў? Журналісты зладзяць эксперымент: спраўдзяць, ці лёгка асобе з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчацца па Менску і ці не сутыкаецца такі чалавек з дыскрымінацыяй.

У гасцях у Глеба ЛабадзенкіАляксей Талай, бізнесовец, матывацыйны трэнер ды спартовец, які страціў ногі і рукі ў 16 гадоў, Сяргей Драздоўскі – кіраўнік Офісу правоў людзей з інваліднасцю, Аляксандр Аўдзевіч, які сам здзейсніў падарожжа па еўрапейскіх краінах на адмыслова сканструяваным ручным ровары, самы знакаміты байкер Беларусі Уладзімір Ярац і маці паралімпійскай чэмпіёнкі Людмілы Ваўчок.

«Кожны з нас» глядзіце ў суботу 2 снежня а 21:15.

Каментары