Жарты беларусаў: смешна ці ўсё ж сумна?


У суседніх з намі Украіне, Расеі ды Польшчы мноства розных гумарыстычных шоу. У Беларусі ж такое ўражанне, што публічна гумар жыве хіба толькі ў сацыяльных сетках.

Валярына Кустава вырашыла звярнуцца з гэтым непаразуменнем да сапраўднага гуру гумару – Дзмітрыя Жыбрыка, былога ўдзельніка каманды КВЗ «Менскае мора». Менавіта ён стаў першым беларусам, які ў 2012 годзе выйграў мільён рублёў у расейскай версіі тэлешоу «Насмяшы коміка».

Ці можна навучыцца пачуццю гумару? Ці ў Беларусі ёсць паспяховыя стэндаперы і дзе іх знайсці? Чаму выступаў беларускіх камандаў КВЗ не паказвае дзяржаўнае тэлебачанне? Колькі зарабляюць аўтары, якія прафесійна прыдумляюць жарты, і ці піша хтосьці з іх па беларуску? Урэшце, куды дзеўся зароблены Дзмітрыем мільён?

Таксама аўтары пабываюць у гасцях у аднаго з самых маладых і таленавітых беларускіх гумарыстаў – Ягора Свірскага.

Не прапусціце выдання «Прывату» з Валярынаю Куставай у аўторак, 16 снежня, а 19:00.

Каментары