Жабрацкі бізнес з неблагімі заробкамі


Людзі, якія просяць міласціну з фотаздымкамі хворых дзяцей, за дзень зарабляюць каля 30 рублёў, сцвярджае аўтарка новага выдання «Людскіх справаў» Ганна Галёта. Праўда, кажа яна, гэтыя грошы папросту не даходзяць да тых, каму яны сапраўды патрэбныя.

Яўгенія Багданоўская-Іванцова выхоўвае дзіця з ДЦП. На лячэнне ейнай дачкі Сашы ашуканцы не раз збіралі грошы, а мама дзяўчынкі лавіла іх за руку, пісала заявы ў міліцыю, але так нічога і не дамаглася. «Дзякуючы» беларускаму заканадаўству пакараць вулічных махляроў амаль немагчыма, бо складана сабраць доказную базу.

Алесь Залеўскі ў студыі разважае пра вулічнае махлярства з Ганнай Галётай, якая не адзін год займаецца гэтай тэмай, і з вулічным музыкам Ігарам Пятрэнкам, які каля сямі гадоў зарабляе, граючы ў пераходах.

Глядзіце прэм’ернае выданне «Людскіх справаў» у чацвер 15 сакавіка а 18:55.

Каментары