Здаровы лад жыцця: без фанатызму і ныцця


Здаровы лад жыцця, ЗЛЖ, або ЗОЖ. Вельмі модныя апошнім часам тры абрэвіятурныя літары. І, як ва ўсялякай модзе, не абыходзіцца без крайнасцяў. Калі прапаганда ЗЛЖ папросту выцягвае з нас грошы і нават калечыць, а калі сапраўды робіць здаравейшымі і шчаслівейшымі? Разбіраемся ў «Прываце» з лекарам – блогерам, аўтарам і арганізатарам навучальна-аздараўляльных семінараў, кандыдатам медыцынскіх навук Андрэем Белавешкіным.

Якія самыя шкодныя прадукты з найчасцей ужываных у Беларусі? Дзе купляць добрую ежу? Як утрымацца ў ЗЛЖ надоўга і з плёнам? Ці спартовая зала без дыеты дапаможа прывесці сябе ў форму? І наадварот: ці можна абысціся без спорту, проста не жэрці? Колькі трэба спаць? Ці галаданне сапраўды карыснае?

Глядзіце «Прыват» 19-га верасня а 19:00

Каментары