Забароненая памяць


Ушанаванне памяці загінулых ад рэпрэсіяў у нашай краіне – справа не толькі няўдзячная, але і небяспечнаяю.

Алесь Прысмакоў – герой новага выдання Алеся Залеўскага – з пачатку 90-х безвынікова шукае інфармацыю пра месца пахавання рэпрэсаванага дзеда. Болей за тое, стаўшыся ўдзельнікам жалобнага марафону памяці ахвяраў рэпрэсіяў, паспяховы бізнесовец ды інтэлігент апынуўся ў міліцыі разам з двума дзясяткамі іншых актывістаў.

Абсалютная большасць нашчадкаў рэпрэсаваных нават праз 80 гадоў не маюць права дазнацца пра месца пахавання сваіх прадзедаў: каб прынесці кветкі, паставіць табліцу, прывесці дзяцей ды ўнукаў. У той жа час нашыя суседзі ўкраінцы адкрылі архівы СБУ.

Што можна даведацца з архіваў ды як шукаць рэпрэсаваных у сталінскія часы сваякоў, распавядае ў студыі другі госць – гісторык-архівіст Зміцер Дрозд, арганізатар «Клубу рэпрэсаваных».

Глядзіце новае выданне «Людскіх справаў» у чацвер а 18:55.

Каментары