З варʼятам у суседнім пакоі


Сваякі прадаюць долю ў кватэры – і ў суседні пакой засяляецца незнаёмы чалавек, а кватэра робіцца камунальнаю. У такую сітуацыю часцей за іншых трапляюць людзі сталага веку.

Нявестка адной з гераінь чарговага выдання праграмы «Людскія справы», Камеліі Чарняўскай, спачатку адсудзіла пакой, а потым прадала яго асацыяльнаму мужчыну. Праз антысанітарыю ў кватэры жанчына змушаная карыстацца з прыбіральні ў суседняй паліклініцы. Харчуецца ж яна ў таксама не ўдома, а ў сталоўцы, дзе працуе, не зважаючы на свае 79 гадоў.

У другой гісторыі прыватны дом, які нашая гераіня Вольга будавала за ўласны кошт, пераўтварыўся ў шматкватэрны: частку будынку адсудзіла старэйшая дачка.

Таксама мы завіталі ў дом, усе кватэры ў якім з пачатку будаваліся як камунальныя, і паглядзелі на побыт тамтэйшых жыхароў.

У студыі Алесь Залеўскі вітае юрыста РЭП Аляксандра Жука і Людмілу Макарэвіч, якая жыве ў новай менскай камуналцы ды гатовая перапісаць сваю частку кватэры людзям, якія ёй дапамогуць.

«Людскія справы» глядзіце ў чацвер 30 лістапада а 18:55.

Каментары