З нагоды юбілею «Белсату» мы падрыхтавалі святочнае афармленне


Сёлета «Белсат» святкуе сваё 10-годдзе. Акрамя новых праграмаў, фільмаў, серыялаў і стрымаў у юбілейным сезоне мы падрыхтавалі для вас адмысловае графічнае афармленне.

Яго галоўнымі элементамі стануць зоркі і надпіс «10 гадоў». Зменіцца таксама графічнае афармленне «Студыі Белсат».

Пра канцэпцыю новага дызайну распавядае вядомы польска-французскі графік і дызайнер Людвіг Беразоўскі, які, між іншым, змяніў лагатып «Citroen», і супрацоўнічаў з Sotheby’s і Louis Vuitton.

«Графічнае афармленне будуецца на канцэпцыі свабоды таго, што 10 гадоў «Белсат» – еўрапейскае тэлебачанне, якое вяшчае з Польшчы. Адтуль 10 еўрапейскіх зорак, якія сімвалізуюць 10 гадоў. Каб глядач ведаў, што гэта еўрапейскі канал, а яго праграмы з незалежным бачаннем, якія супрацьстаяць прапагандзе. У параўнанні з беларускімі дзяржаўнымі каналамі «Белсат» дае выбар», – распавёў Людвіг Беразоўскі.

Са святочным афармленнем праграмы і фільмы будуць выходзіць да Калядаў.

Каментары