Яны хацелі пры дапамозе немцаў збудаваць беларускую дзяржаву


Праграму «Intermarium. Міжмор’е» 9 траўня прысвяцілі партызанскаму руху ў Беларусі падчас Другое сусветнае вайны. Павал Мажэйка разам з гасцямі студыі – гісторыкамі з Беларусі і Польшчы – спрабуюць па-іншаму паглядзець на гэтыя падзеі.

У часе Другое сусветнае вайны на беларускіх землях сутыкнуліся дзве жудасныя таталітарныя сістэмы – нацызм і сталінізм. Гэтае сутыкненне было сапраўдным кашмарам для жыхароў Беларусі.

«З аднаго боку, яны ставілі за мэту незалежнасць Беларусі, з другога, мелі за саюзніка Райх», – здзіўляецца вядоўца Павал Мажэйка. «Бо патрыёты ставілі перад сабой адну мэту – пастарацца збудаваць беларускую дзяржаву», – адказвае гісторык.

Жорсткая праўда пра партызанскі рух на беларускіх землях падчас акупацыі.

«Савецкая прапаганда адназначна вырашыла, што гэта былі тыя, хто дзеяў супраць. Гэта былі фактычна ворагі».

Глядзіце штомесяц праект Паўла Мажэйкі «Intermarium. Міжмор’е».

9 траўня а 21:25 выйдзе прэм’ернае выданне, прысвечанае тэме Другое сусветнае вайны. Не прапусціце!

Праграму можна паглядзець праз тэлепрымачы ды онлайн на нашай старонцы.

Каментары