Якое яно, «Лета ў «Абʼектыве»?


Улетку нашыя журналісты робяць агляд падзеяў, якія могуць быць цікавыя ў вакацыйны час. Святкаванні, канцэрты, фэсты на вольным паветры, а таксама цікавыя адкрыцці ды навіны, што адбыліся падчас вакацыяў. Усё гэта – у абʼектыве нашых журналістаў.

На нашай старонцы ўжо дасяжныя першыя летнія навіны. Гэтак, 5 чэрвеня, на другі дзень Тройцы, у вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёну зладзілі абрад пераносу свячы. Шматвяковая традыцыя перадачы з хаты ў хату святых прадметаў жыве і дасюль. Журналісты нашага тэлеканалу завіталі на абрад і занатавалі цікавую зʼяву.

Масавыя бойкі, выбітыя зубы, гвалтаванні, падпалы і небяспечная зброя на продаж: усё гэта – у новым выданні «Лета ў «Абʼектыве». Гістарычны фестываль «Шлях вікінгаў» адбыўся ў парку гісторыі «Сула». Цікава, што ў раннім сярэднявеччы амаль траціна знакамітага шляху з варагаў у грэкі пралягала праз нашую краіну. Таму ўдзельнікі фэсту да месца дзеяння прыплылі на сапраўдным дракары – караблі вікінгаў.

Штоаўторак і чацвер запрашаем на «Лета ў Абʼектыве» а 21:00. Праграма даступная як праз тэлевізар, гэтак і онлайн.

Каментары