Як зрабіцца зоркаю, або Сталіца, пасунься!


Хто больш амбітныя і прабіўныя – сталічныя хлопцы і дзяўчаты або тыя, хто з рэгіёнаў? Як скарыць Менск і заваяваць усю Беларусь, каб зоркай звацца? Чым, можа быць, на гэтым шляху давядзецца ахвяраваць, і якія існуюць спакусы?

Сакрэты таго, як стаць зоркай і скарыць сталіцу, распавядзе ў чарговым «Прываце» Валярыне Куставай нарадзінец Слоніму, спявак Саша Нема, якому на абшарах СНД належыць гастрольны рэкорд.

Я ніколі не саромеўся, што я з правінцыі. Гэта мне нават дапамагае на сцэне. Заўсёды можна пажартаваць, – распавядае музыка.

«Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў аўторак а 19-й гадзіне, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары