Як знікалі незалежныя ад уладаў медыі


https://www.youtube.com/watch?v=a-egUMm-KD8

Другая палова 1990-х гадоў вызначылася рэзкім супрацьстаяннем уладаў і незалежнае прэсы. У гэты ж час рабіліся высілкі і ў стварэнні электронных СМІ, альтэрнатыўных дзяржаўным.

Побач з амерыканскаю радыёстанцыяй «Свабода» пачалі працаваць і беларускія. Найбольш яркім было «Радыё 101,2» – самае свабоднае і эксперыментальнае ў гісторыі айчыннае радыётрансляцыі, працавала ў інфармацыйна-музычным фармаце.

«80 адсоткаў слухачоў аўдыторыі FM-дыяпазону слухала нашы інфармацыйныя выпускі», – прыгадвае незалежная журналістка Жанна Літвіна.

У наўпроставым эфіры мелі магчымасць выказвацца прадстаўнікі апазіцыі ды ўладаў, людзі навукі і мастацтва, шараговыя слухачы.

Радыё праіснавала ўсяго год і сорак дзён.

Пасля закрыцця напалову падпольна рабіліся тэле- і радыёпраграмы журналістамі, якія аб’ядналіся ў «Студыю БМ». Паралельна пры падтрыманні Фонду Сораса паўстала тэлестудыя БАНТ.

У пятніцу а 19:10 – прэм’ера праграмы «Сведкі» з незалежнымі журналістамі Жаннаю Літвіной і Генадзем Кеснерам. Вячаславаў Ракіцкі запрашае і на онлайн-прагляд.

Каментары