Як Зміцер Дашкевіч знайшоў сябе пасля турмы?


Кожны год вызваляецца каля 10 тысяч чалавек з турмаў. Чаму адныя знаходзяць працу альбо адкрываюць бізнес, а іншыя не могуць сябе рэалізаваць і зачастую вяртаюцца назад у месцы зняволення. Разбіраецца ў справе Алесь Залеўскі ў “Людскіх справах”.

Былы палітвязень, грамадскі і палітычны актывіст Зміцер Дашкевіч правёў у турме больш за чатыры гады. Цяпер у яго сям’я, дзеці, свой бізнес, які нават рэкламуюць па дзяржаўным радыё. Як яму удалося рэабілітавацца? Што яму дапамагло? Вера у Бога? Турма? Ці нешта яшчэ?
“Адна справа некалькі год адседць. а іншая – дванаццаць, але я разумеў, што я тут госць у турме. У мяне ёсць іншае жыццё ды іншыя планы,” – кажа Зміцер.
Але ці можа былы палітвязень знайсці працу на волі, калі у Беларусі не стае працоўных месцаў? Серж Наўродскі з аналітычнага бюро Case Belarus займаецца пытаннем рэабілітацыі былых зняволеных і дапамагае знайсці адказы на пытанне ў студыі праграмы.
А ў рэпартажы – гісторыя Паўла Шуміка, які адседзеў 12 год за забойства, якога не здзяйсняў. З паламаным лёсам ён так і не змог аднавіць нармальнае жыццё.
Прэм’ера праграмы “Людскія справы” у бліжэйшы чацвер а 18:55.
Каментары