Як жыць у Беларусі і не піць


https://www.youtube.com/watch?v=6_fiUhLUIvA

Беларусы – самая пітушчая нацыя ў свеце. З народным алкагалізмам будзе разбірацца Алесь Залеўскі ў праграме «Людскія справы».

Гандаль алкаголем у Беларусі абмяжуюць – чарговы раз. За гады незалежнасці ад алкаголю памерлі больш за 400 тысяч беларусаў! Адкуль узялася такая лічба? Нават паводле самай даступнай статыстыкі, беларусы стабільна замацаваліся ў рэйтынгу найбольш пітушчых нацыяў свету.

Не важныя дзеці, жонка, не важная праца. Трэбы выпіць… – шчыра распавядае пра хваробу адзін з герояў рэпартажу.

Экспертнае меркаванне ў студыі праграмы «Людскія справы» – ад кіраўніка наркадыспансеру ў Навінках Уладзіміра Іванова і аўтара «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка» Анатоля Астапенкі.

Праграму «Людскія справы» глядзіце ў чацвер а 18:55, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары