Як выглядае ў вёсцы свята для сяброў і суседзяў?


Віктар Шукеловіч з праграмай «Вяскоўцы» завітаў на кулінарны фэст «Капыцікі» ў Валожынскім раёне.

Назва свята гістарычная – даўней гаспадары ў гэтым рэгіёне клікалі суседзяў і родзічаў на свежаніну, падкрэсліваючы, што запрашаюць менавіта «на капыцікі». Традыцыя жывая дагэтуль – праўда, пакаштаваць мясцовых ласункаў цяпер збіраюцца госці не толькі з найбліжэйшых селішчаў, а нават з іншых краінаў.

Вядоўца праграмы стаў на момант вясковым гандляром, падрыхтаваўшы для сваіх кліентаў адмысловыя неспадзяванкі. Сапраўдны баль для гурманаў, прэзентацыя рэгіянальных страваў, жывая музыка, бяседа, жарты і песні – не прапусціце ў новым выданні «Вяскоўцаў» у сераду, 22 лістапада, а 21:25.

Каментары