Як Віктар пазнаёміўся з казой Дашай


 

У праграме «Вяскоўцы» усё больш складаныя выклікі і амбітныя заданні. Вядоўца Віктар Шукеловіч праверыў, што за карціна вісіць на вясковым прыпынку і чаму тут не спыняецца аўтобус. Нястомны падарожнік зацікавіўся вырабам лодак, але сам адважыўся выстругаць толькі вясло. Свой выраб вядоўца спраўдзіў на практыцы ды нават паспрабаваў яго прадаць. Віктар даследаваў таксама жывёльны свет беларускай вёскі, пазнаёміўшыся з казой Дашай і канём Малышом. Упартай і наравістай казе-дзеразе Віктар супрацьпаставіў сваю жыццёвую вытрымку, а з канём яму ўдалося пасябраваць адразу, праўда, што на гэта скажуць мясцовыя гусі.

Новая праграма на «Белсаце», прысвечаная жыццю сучаснай беларускай вёскі. Здымачная група, разам з вядоўцам Віктарам Шукеловічам, паказвае працоўныя будні і святочныя забавы, раскрывае перад намі каларыт вясковага жыцця. Героі праграмы – як карэнныя вяскоўцы, гэтак і прыезджыя – тыя, хто свядома з’ехаў з гораду. Людзі розных пакаленняў і прафесіяў, жыхары розных рэгіёнаў.

Шмат пазітыву ды вясёлых момантаў – у новым выданні праграмы «Вяскоўцы» ужо ў сераду, 11 кастрычніка, а 21:25, адразу пасля інфармацыйнага выпуску «Аб’ектыву».Праграма дасяжная на тэлевізары, онлайн, а пасля прэм’еры – і на старонцы www.belsat.eu.

Каментары