Адная з самых драматычных падзеяў нашай гісторыі адбылася ў Рызе


Дата 18 сакавіка 1921 г. – адная з самых драматычных у гісторыі Беларусі ХХ ст. Без згоды і нават без удзелу беларусаў нашую краіну падзялілі паміж Польшчаю ды Савецкаю Расеяй.

Ні прадстаўнікі нядаўна абвешчанай БССР, ні дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі не здолелі паўплываць на хаду перамоваў. Рыжская мірная дамова спыніла крывавую польска-савецкую вайну коштам нацыянальнага права беларусаў на самавызначэнне.

«Мы не змаглі аб’яднацца. Адныя глядзелі на Захад, другія на Савецкую Расею, а Савецкая Расея проста падманула беларусаў», – каментуе тыя падзеі доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.

Як адбывалася адная з найвялікшых геапалітычных гульняў у Еўропе першай паловы ХХ ст., якія яна мела наступствы для Беларусі? Высновы падмацоўваюцца шмат якімі архіўнымі дакументамі. Здымкі рабіліся на месцы гістарычнай падзеі ў зале ўрачыстасцяў Дому Чорнагаловых у Рызе, а таксама ў Беларусі. Аўтар і вядоўца – Вячаслаў Ракіцкі.

Глядзіце працяг праекту «Даты праўды» пра Рыжскую мірную дамову ў нядзелю, 15 красавіка, а 21:40.

Каментары