Як пачаць жыць, калі апынуўся на дне?


Як з нуля вярнуцца да здаровага ладу жыцця?

Новыя героі «Людскіх справаў»бесхацінцы. Людзі, якія апынуліся на вуліцы праз алкаголь, а таксама тыя, каго жытла пазбавіла дзяржава.

Хату Васіля Хадзькова восем гадоў таму знеслі, каб пабудаваць метро «Грушаўка». І ўсё, што засталося ад дому, – старая груша, з якой спадар Васіль, каб выжыць, насіў на Камароўку і прадаваў грушкі.

Ці можна выбрацца, калі пачалася дэградацыя асобы? Што можа паўплываць на жаданне чалавека выбрацца са дна? Чаму і як трэба дапамагаць такім людзям?

Гасцямі праграмы Алеся Залеўскага «Людскія справы» будзе Юрый Мельнік – падпалкоўнік у адстаўцы, які адкрыў прыватны прытулак для бесхацінцаў, і Тамара Сяргей – юрыстка, сяброўка ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры».

«Людскія справы» глядзіце ў чацвер 26 кастрычніка а 18:55.

 

Каментары