Як ладаваць мабільнік голымі рукамі?


У наступным «Прываце» Валярына Кустава нетрадыцыйна ладуе свой мабільны тэлефон. Прылада, якую малады вынаходнік з Гомля прэзентуе ў студыі, дапаможа наладаваць мабільны тэлефон …голымі рукамі.

«Давайце разбярэмся з вашым прыстасаваннем, як яно працуе?» – пытае Валярына.

«Ёсць некалькі рэжымаў, адзін з іх – гэта проста круціць прыладу, другі ж – карыстацца з яе як паўэрбэнкам з назапашанай раней энергіяй».

Валярына разбіраецца, чаму адныя таленты вянуць ды ламаюцца, а іншыя – даюць плён.

Вельмі важна, мяркуе дзіцячы псіхолаг, каб у дзіцяці зарадзілася эмоцыя радасці ад атрымання новых ведаў. Далёка не ўсе ведаюць, што ад набывання ведаў можна атрымаць задавальненне.

Госць студыі – Міхаіл Вага, 20-гадовы вынаходнік з Гомля, які падзеліцца сваймі думкамі пра адукацыю, прыгадае сваіх любімых настаўнікаў, распавядзе пра формулу поспеху і планы на будучыню.

Прэм’ернае выданне «Прывату» 17 кастрычніка, у аўторак, а 19:00. Праграма паэткі Валярыны Куставай таксама дасяжная онлайн на нашай старонцы ды на мабільных прыладах з дапамогаю новага прыстасавання. Спампаваць якое можна тут.

Каментары