Як адбываўся захоп Крыму


На трэцюю гадавіну рэферэндуму ў Крыме ў чацвер, а 23:10, глядзіце дакументальную стужку «Востраў Крым. Déjà vu» Ігара Чайкі. Аўтар намагаецца выявіць прычыны крымскага крызісу, разглядаючы падзеі ад 2010 года.

А ў пятніцу, а 22:05, рэпартаж Юрася Высоцкага і Сяргея Марчыка «Рэвалюцыя… Крымская пастка», адмыслова зроблены на замову «Белсату».

У першай палове сакавіка 2014 года здымачная група тэлеканалу, не зважаючы на небяспеку, наведала Крымскі паўвостраў.

Глядзіце фільмы таксама на нашай старонцы онлайн.

Каментары