Я – Максім Філіповіч


Максім Філіповіч – вядомы відэаблогер з Гомля. Свой відэаблог «Гарантий нет» ён распачаў некалькі гадоў таму з агляду інтэрнэт – пакупак з Кітаю. Таксама ў ягоным блогу часта ўздымаліся грамадска значныя праблемы. Але вядомасць да блогера прыйшла, калі ён атрымаў «ліст шчасця» – прадпісанне з падатковай аплаціць падатак на дармаедства. Максім пачаў актыўна асвятляць у сваім блогу праблемы, звязаныя з увядзеннем у краіне падатку для беспрацоўных. Некаторыя ягоныя відэа на гэтую тэму сабралі каля 500 тыс. праглядаў, а некаторыя перавышалі і мільён.

Максім стаў адным з арганізатараў гомельскага «Маршу недармаедаў», які прайшоў 19 лютага, за што і быў завочна асуджаны на 13 содняў адміністратыўнага арышту. Арыштоўваць яго, нібыта небяспечнага тэрарыста ці наркадылера, прыехаў спецназ. Усё адбывалася ў доме ягонай маці. Максім Філіповіч ладзіў онлайн-трансляцыю гэтага брутальнага захопу, камера засталася ў маці, якая працягвала стрым.

Ужо падчас выканання прысуду, Максім атрымаў яшчэ адзін прысуд – 5 содняўарышту за ўдзел у акцыі недармаедаў у Берасці, а пазней тэрмін падоўжыўся яшчэ на 7 сутак, гэтым разам за ўдзел у акцыі ў Маладэчна.

Рэж. Марыя Булавінская, 2017 г., Беларусь

Глядзіце рэпартаж «Я – Максім Філіповіч» 19-га верасня а 21:25

Каментары