«Вяскоўцы» з Віктарам Шукеловічам


Новая праграма на «Белсаце», прысвечаная жыццю сучаснай беларускай вёскі. Здымачная група, разам з вядоўцам Віктарам Шукеловічам, пакажа працоўныя будні і святочныя забавы, раскрые перад намі каларыт вясковага жыцця. Героямі праграмы будуць як карэнныя вяскоўцы, гэтак і прыезджыя – тыя, хто свядома з’ехаў з гораду. Людзі розных пакаленняў і прафесіяў, жыхары розных рэгіёнаў.

Вы ўбачыце зусім іншую вёску, адрозную ад стэрэатыпу пра мясціны для няўдачнікаў і занядбаных бедалагаў. А вядоўца – карэнны вясковец, які сталае жыццё правёў у горадзе і паспеў прызвычаіцца да ўсіх ягоных выгодаў, – перажыве цікавыя прыгоды і трапіць у смешныя сітуацыі.

Глядзіце новую праграму «Вяскоўцы» штосераду пасля выдання «Аб’ектыву».

Каментары