Вялікія выйграванкі ў латарэю робяцца прычынаю людскіх трагедыяў


У прэм’ерным выданні «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка расказвае пра лёсы людзей, якія атрымалі буйныя выйграванкі ў латарэю. Большасць з іх трагічная.

Вы даведаецеся, як Мікалай Церавяйнен, які здабыў найбольшую выйграванку ў сучаснае гісторыі Беларусі, амаль адразу згубіў большую частку з тых грошаў.

У тэлефоннай размове гераіня Алена Пятрэнка, якая выйграла 260 тыс. долараў, распавяла, што мае вялікія праблемы са сваякамі.

«Хачу прадаваць гэты дом. Лепш бы я не выйгравала», – кажа жанчына.

Генадзь Дзятко, які ў 2015 годзе атрымаў 3 млрд рублёў, распавёў, што выйграванка каштавала яму нерваў і здароўя.

Чаму доўгачаканыя грошы не прыносяць шчасця, а спрычыняюцца да канфліктаў з сябрамі ды сваякамі? Механізмы гульнёвай залежнасці падобныя да алкагольнай і наркатычнай.

«Чалавек не можа даць рады з балючаю рэальнасцю», – упэўненая псіхатэрапеўт Алена Карачун.

Уся праўда пра латарэю – у прэм’ерным выданні ток-шоу «Кожны з нас» з Глебам Лабадзенкам у пятніцу, 12 студзеня, а 18:40. Таксама праграма дасяжнае онлайн на нашай старонцы.

Звяртаем увагу, што на просьбу тэлегледачоў «Белсату» ў новым сезоне паказы ток-шоу «Кожны з нас» перанесеныя. Глядзіце «Кожны з нас» цяпер заўсёды па пятніцах. Сачыце за новаю праграмай у эфіры ды на нашай старонцы.

Каментары