Віктар з кавэрам Шнурава – па-нашаму, па-«вяскоўкаўскаму»!


Што значыць – жыць у невялікай вёсачцы? Вядома, ад працы тут не ўцячэш, а што рабіць, калі ўвесь час хочацца спяваць? Гэтым разам вядоўца Віктар Шукеловіч пабываў у гасцях у сапраўдных лакальных зорак, ніводзін дзень якіх не абыходзіцца без песні. Таленавітыя, харызматычныя, поўныя запалу вясковыя артысты ўтвараюць сяброўска-сямейны калектыў, вядомы ўсёй ваколіцы. Што натхняе аматараў народнай песні, ці не хочуць яны стаць героямі гарадской эстрады і як далучаюць моладзь да традыцыяў?

Патанчым і паспяваем, а нават пераспяваем знакаміты гіт гурта «Ленінград»!

Глядзіце і слухайце новае выданне праграмы «Вяскоўцы» ў сераду 25 кастрычніка а 21:25.

Каментары