Віктар Шукеловіч святкуе Пятровіцу


Тупу-тупу ножкай… Прыйшоў час і на адпачынак. Гэтым разам Віктар Шукеловіч выправіўся на вясковы фэст у Любанскі раён. Тут вядоўца аддана рыхтаваўся да святкавання Пятровіцы ды наведаў «кадрыльны ўніверсітэт», а потым сам узяўся ў бокі ды пусціўся ў скокі.

Віктар высвятляў, чаму людзі дораць падарункі дубу ды шакаваў гасцей імпрэзы сваймі пытаннямі. На момант Віктар стаўся вясковым музыкам-віртуозам ды паспрабаваў свае сілы ў ігры на бубне. Але якія прэтэнзіі да ягонага выканання мелі адмыслоўцы-меламаны?

У сераду, 27 верасня, а 21:25 незабыўныя сустрэчы, цікавыя гутаркі – у прэм’ерным выданні праграмы «Вяскоўцы» з Віктарам Шукеловічам. Таксама праграма дасяжная онлайн на нашай старонцы.

Каментары