Віктар Шукеловіч ацэньвае на смак «вясковае карпачча» з сырога мяса


Вядоўца праграмы «Вяскоўцы» Віктар Шукеловіч зноў гасцюе ў беларускіх вёсках. А якія ж госці без адмысловых пачастункаў?

Гэтым разам Віктар дазнаваўся сакрэты прыгатавання мясных прысмакаў. Героі праграмы паказалі яму, як трэба чысціць кішкі, правільна рабіць фарш і дамашнія кілбасы, як круціць традыцыйны мясны рулет ды прыціскаць яго каменем.

Вядоўца пакаштаваў сапраўднай свежаніны і ацаніў на смак «вясковае карпачча» з сырога мяса, а таксама зрабіўся сведкам спаборніцтва: хто хутчэй абскубе ўпаляваную качку.

Вясёлыя, забаўныя і шчырыя моманты вясковага жыцця глядзіце ў прэм’ерным выданні праграмы «Вяскоўцы» ў сераду, 15 лістапада, а 21.25 пасля інфармацыйнага выдання «Абʼектыву».

Таксама «Вяскоўцаў» можна пабачыць онлайн на нашай старонцы і на мабільных прыладах з дапамогай новай праграмы. Спампаваць праграму можна тут.

Каментары