«Вам, наркаманам, нас, алкаголікаў, не паняць»


У студыю «Belsat Music Live» завітаў самы эпатажны і нефарматны гурт «Разбітае сэрца пацана», каб пераканаць усіх у сур’ёзнасці сваёй творчасці ды тэкстаў, а таксама зайграць некалькі сваіх гітоў.

Вядома, што хлопцы пяюць на трасянцы і, здаецца, пачуваюцца камфортна.

«Гэта так арганічна ў нас атрымліваецца», -– кажуць яны.

Гурт славіцца сваім эпатажам не толькі на сцэне, але і ў кліпах. Але, паводле музыкаў, яны пасталелі і час вычварэнняў мінуў:

«Каго можна справакаваць чатырма-пяццю голымі мужчынскімі целамі? Нікога!»

Найстарэйшы беларускі музычны журналіст Зміцер Падбярэзкі ацаніў альбом РСП «Не налівай» на двойку паводле дзесяцібальнай сістэмы: «Ува ўсім, што дэманструе РСП, таленту няма – гэта безгустоўная і прымітыўная мастацкая самадзейнасць».

Што на гэта яму адказалі музыкі, вы даведаецеся паглядзеўшы праграму «Belsat Music Live» ў суботу, 11 лістапада, а 20:25. Праграма дасяжная праз тэлевізар, у онлайне, а пасля прэм’еры – і на старонцы.

Каментары