Ужо мама ў 14 гадоў


У ток-шоу «Кожны з нас» аб праблеме негатыўнага стаўлення грамадства да юных дзяўчат – самі яшчэ фактычна дзеці, яны ўжо нараджаюць дзяцей.

У сюжэтах ўзялі ўдзел самыя знакамітыя мамы – падлеткі Беларусі. Напрыклад, Настасся Завадская з Асташкавічаў, якая нарадзіла ў чатырнаццаць, а яе муж неўзабаве скончыў жыццё самагубствам. Таксама мы прасочым лёс Крысціны Бутэвіч, гісторыя якой прагучала на ўсю Беларусь сем гадоў таму. Да таго ж у студыю наведалася маладая сям’я, у якой дзве дачкі нарадзіліся адна за адной, калі мама была яшчэ няпоўнагадовая.

У якасці народных экспертаў у праграме ўзялі ўдзел Зінаіда Бандарэнка і прыма-балерына Вялікага тэатру Беларусі Ірына Яромкіна.

Прэмʼернае выданне ток-шоу «Кожны з нас» 23 верасня а 21:15.

Каментары