Унікальная «Пабеда» Якуба Коласа гніе ў гаражы на ўскраіне Менску


У новым выданні ток-шоу «Кожны з нас» унукі Якуба Коласа распавядаюць, як іх выгналі з гаспадарчых пабудоваў, якія для іх жа ўзводзіў знакаміты дзед.

Таксама аўтары праграмы «Кожны з нас» даведаліся, што «Пабеда» легендарнага беларускага пісьменніка Якуба Коласа гніе ў гаражы ў спальным раёне Менску. У той жа час замест арыгінальнага экспанату музей класіка закупіў пластыкавыя мадэлі з Кітаю.

Зінаіда Камароўская, дырэктарка музею Якуба Коласа, тлумачыць гэта тым, што сваякі хочуць нажыцца на імені славутага прашчура.

«Магчыма, сваякам трэба проста падарыць гэтай дырэктарцы аўтамабіль?» – пытаецца ў гасцей Глеб Лабадзенка.

Яшчэ адзін прыклад дзіўнага стаўлення чыноўнікаў да спадчыны легендарных беларусаў – фальшывыя рэчы ў доме-музеі Васіля Быкава.

«Руйнаванне дому ў Бычках, у якім прайшло дзяцінства Васіля Быкава, было злачынствам», – мяркуе літаратар Уладзімір Арлоў.

У студыі – Валянціна Барадуліна, спявак Юзары, літаратар Уладзімір Арлоў, біёграф класікаў беларускае літаратуры Сяргей Шапран. Эксперты тлумачаць, як музейнікам выправіць існыя памылкі і не нарабіць новых.

Глядзіце прэм’ернае выданне ток-шоу «Кожны з нас» з Глебам Лабадзенкам у суботу, 21 кастрычніка, а 21:15. Таксама праграма дасяжная онлайн на нашай старонцы ды на мабільных прыладах з дапамогаю новай праграмы, спампаваць якую можна тут.

Каментары