«Cвяточныя размовы» з Валярынаю Куставай


https://www.youtube.com/watch?v=DhIEXH7PpTs

Каляды – час мараў і жаданняў, калі людзі вераць у іх здзяйсненне. Нашыя героі ішлі да сваіх мараў і ажыццявілі іх. Сёлета яны пераможцы ды дзеляцца сваймі матывацыямі. 

Сяргей Падсасонны ў студыі «Белсату» запытаў Валярыну Куставу, адкуль узялася ідэя калядных размоваў:

«Мне патэлефанавалі і сказалі: хочаш зрабіць нешта новае, цёплае ўтульнае ды святочнае? Я сказала: «вядома!» У першай праграме госцем будзе Уладзімір Някляеў, які распавядзе пра свае маленства, пра калядныя традыцыі».

«Белсат» дорыць нашым гледачам незабыўныя святочныя вечары разам з знакамітымі і паспяховымі беларусамі.

«Мне б хацелася, каб героі маёй праграмы падзяліліся рэцэптамі свайго поспеху з гледачамі «Белсату», а таксама паказаць іхнае прыватнае жыццё ў святы… Гледзячы на іх, ты можаш матывавацца і браць нейкія ўніверсальныя падказкі ў сваё жыццё», – працягвае Валярына Кустава.

Два выданні адмысловага праекту «Святочныя размовы» будуць паказаныя ў эфіры «Белсату» 24 і 25 снежня. Яшчэ два выданні можна будзе паглядзець 30 снежня і 1 студзеня.

24 снежня: госць – паэт Уладзімір Някляеў.

25 снежня: госць – стваральнік Tut.by Юрый Зісер.

30 снежня: госць – першая намесніца старшыні ТБМ, дэпутатка Парламенту Алена Анісім.

1 студзеня: госць – спартовец і музыка Віталь Гуркоў.

Глядзіце ў суботы і нядзелі а 21:10 на антэне ды наўпрост – онлайн праз інтэрнэт.

Каментары