Уладзімер Падгол і Эдуард Мельнікаў уваскрэсілі Леніна


Сапраўдны жывы Ленін у студыі праграмы «Рапарт» – такога вы яшчэ не бачылі і не чулі! Акрамя таго, прывід камунізму крочыць па «Белсаце» ў выглядзе адыёзнага сталініста, палкоўніка Петрушэнкі.

Натуральна, што ўваскрэсіць труп, які ляжыць у Маўзалеі ў Маскве, немагчыма. Але творцы праграмы «Рапарт» сёе-тое здолелі зрабіць з дапамогаю грыму і кнігаў. Як вынік, дзядуля Ілліч сыпаў цытатамі, не горш за робата Сіры:

«Павесіць, абавязкова павесіць, каб народ бачыў. Не менш за сто кулакоў багацеяў-крывапійцаў. Гісторыя паказала, што без рэвалюцыйнага гвалту, накіраванага на прамых ворагаў працоўных і сялянаў, немагчыма зламаць супраціву гэтых эксплуататараў».

Не меншы шок выклікала размова Эдуарда Мельнікава з палкоўнікам запасу Мікалаем Петрушэнкам:

«Фігура Сталіна – гэта найлепшае, што можна было прыдумаць з гледзішча пераемніка ленінскай ідэі, і найлепшае, што магла прапанаваць партыя бальшавікоў свайму народу».

Мікалай Петрушэнка лічыць, што архіваў КГБ адкрываць нельга. Прычына, з якой, паводле Петрушэнкі, гэтага рабіць нельга, вас можа здзівіць, – глядзіце праграму Эдуарда Мельнікава «Рапарт», у суботу, 11 лістапада, а 21:15. Праграма дасяжная праз тэлевізар, у онлайне, а пасля прэм’еры – і на старонцы.

Каментары