У Беларусі людзі з вышэйшай адукацыяй вымушаныя прыбіраць смецце


Пытанне, якое абмяркоўваюць у новым выданні аўтарскае праграмы Алеся Залеўскага «Людскія справы»: у Беларусі чыста, бо мы еўрапейская дзяржава ці таму, што армія дворнікаў, якая засталася нам у спадчыну ад савецкага часу, дбае пра чысціню?

Шукаем адказы разам з гасцямі студыі «Людскіх справаў», урбаністам і рэдактарам альманаху «Гарадскія тактыкі» Змітром Гаўрусікам і дырэктарам смеццеперапрацоўчай станцыі Дзмітрыем Кучуком.

«Уся гэтая сістэма нам засталася яшчэ з савецкіх часоў», – кажа Дзмітрый Кучук. Беларусь ганарыцца сваёй свабодай ад смецця: чыстыя вуліцы, прыбраныя дарогі, пафарбаваныя платы. Але «культ чысціні» ў нашай краіне падтрымліваецца сацыяльнаю палітыкаю.

 

«На адну вакансію дворніка ў Беларусі 10 чалавек прэтэндуе!» – здзіўляецца Алесь Залеўскі.

«Я не адна такая з вышэйшай адукацыяй, ёсць жанчына з дзвюма!» – кажа гераіня рэпартажу «Людскіх справаў».

Чаму працаваць мятлой ды лапатай ідуць інтэлігенты і людзі з вышэйшай адукацыяй?

Глядзіце прэм’ернае выданне «Людскіх справаў» у чацвер, 19 красавіка, а 18:55.

Праграму Алеся Залеўскага можна паглядзець і онлайн.

Каментары