У Беларусь без візы на пяць дзён. Дастаткова, каб не зрабіцца алкаголікам?


https://www.youtube.com/watch?v=PpTIa9SnhGg

Алесь Залеўскі пастанавіў праверыць, чым Беларусь магла б здзівіць замежнікаў. І чым замежнікі здзіўляюць беларусаў.

Герой рэпартажу «Людскіх справаў» Стыві скарыстаўся з новай магчымасці для замежнікаў і прыляцеў з Вялікай Брытаніі ў Беларусь. Пра Менск Стыві чуў, што гэта савецкі незвычайны горад, дзе паўсюль працаўнікі КДБ. Але ў Менску яго чакала прыемнае расчараванне. Ніхто яго не спрабаваў арыштаваць, а архітэктура ў горадзе яму падалася не больш савецкаю, чымся ў Маскве, Рызе ці Варшаве.

Заморскі госць даведаўся, што такое санітарны дзень і чаму жыхары Партызанскага раёну ў Менску такія вясёлыя. А таксама – чаму нельга адмаўляцца піць з гаспадаром.

Я быў здзіўлены Менскам, наколькі ён еўрапейскі!» – адзначае Стыві.

Але ў студыі «Людскіх справаў» разгарэлася палкая дыскусія.

Усе мае знаёмыя лічаць Менск самым жахлівым горадам з усіх сталіцаў СССР»,

кажа госць з Расеі Ілля Азар, карэспандэнт «Новой газеты». Праблемы з іміджам нашае сталіцы спадар Ілля прапаноўвае развязаць з дапамогаю вітрыны «Назад в СССР».

Такіх прылаўкаў, як у ЦУМе ў Расеі, не сустрэнеш ужо нідзе», – зазначае Ілля Азар.

Бароніць беларускую аўтэнтычнасць і непаўторнасць Ірына Алюніна, выкладчыца будучых экскурсаводаў БДУ.

Болей пра турызм у Беларусі глядзіце ў заключным выданні сезону «Людскіх справаў». Ужо ў чацвер, 1 чэрвеня, а 18:55, праз тэлевізар, а таксама онлайн.

Каментары