Тыя, хто выжыў у Берасцейскай крэпасці, пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсіяў


На досвітку 22 чэрвеня 1941 года гітлераўская Нямеччына напала на Савецкі Саюз, тым самым Гітлер перахітрыў Сталіна ў гульнях, якія яны вялі паміж сабою для перадзелу Еўропы.

Першы ўдар нанеслі па памежным Берасці і ўмацаванні. Паводле савецкай прапаганды, якая культывуецца аж да сёння, актыўная абарона фартэцыі трывала больш за тыдзень. Але ці гатовая была Берасцейская крэпасць даць адпор ворагу?

«Значную частку немцаў забілі не столікі абаронцы Берасцейскай крэпасці, колькі памежнікі, які загінулі ў першыя гадзіны бою», – падкрэслівае кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў.

Колькі доўжылася абарона? Чаму масава воіны здаваліся немцам у палон? Якія страты зазналі нямецкія войскі і якія – савецкія? Чаму амаль непрыкрытай апынулася сталіца БССР? У чым прычыны няўдач савецкага войска ў пачатку вайны? Хто адказны за імклівую і крывавую акупацыю Беларусі гітлераўскаю Нямеччынаю?

«Толькі нешматлікім абаронцам удалося вырвацца з Берасцейскай крэпасці і пайсці далей на фронт, большасць з іх пазней пацярпела ад сталінскіх рэпрэсіяў», – прыгадвае Вячаслаў Ракіцкі.

Фільм здымалі на месцах крывавых баёў у Берасцейскай крэпасці, ля Астрашыцкага Гарадку на подступах да Менску і на беразе Дняпра ля Воршы.

Глядзіце 13 траўня а 21:40 праект Вячаслава Ракіцкага «Даты праўды: 22.06.1941. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны». Праграму можна паглядзець праз тэлебачанне і онлайн, беспасярэдне на нашай старонцы.

Каментары