Турыстаў з Малайзіі адвялі на менскую звалку ў Трасцянцы


«Які скандал!» – падумаеце вы, але толькі не По і Артур, аматары экалагічнага ладу жыцця. Прадстаўнікі руху «Zero waste» («Нуль адкідаў») не пакідаюць смецця і прапагандуюць свой лад жыцця.

Малайзійская пара ўпершыню наведала постсавецкую прастору, таму ўсё для іх тут – экзотыка. Дранікі, валёнкі ды нават гарадское сметнішча. Праехацца беларускаю чыгункаю, напіцца гарбаты з сапраўдных шклянак з падстаўкамі і пакаштаваць дзівосныя беларускія чыпсы.

Навошта По і Артур збіралі металалом, вы даведаецеся ў чарговым выданні праграмы «Welcome ў Беларусь», у нядзелю, 1 ліпеня, а 20:35.

Каментары