Ці жанчына мае права сысці ад мужа?


https://www.youtube.com/watch?v=7qvXa5v-qZo

Паводле некаторых – толькі калі мужчына ёй гэта дазволіць. Разжэнства па-ізраільску паказваецца ў стужцы «Вівіен Амсалем хоча развесціся», што зрабілася ізраільскім кандыдатам на прэмію «Оскар».

Вівіен Амсалем падае на разжэнства тры гады запар, але законны муж разыходзіцца не згодны. Ягоная халодная непахіснасць, рашучасць жонкі да апошняга змагацца за сваю свабоду і неадназначная роля суддзяў – усё разам стварае працэдуру, у якой трагедыя супернічае з адкрытым абсурдам.

Якая падстава для разжэнства – пытае суд. Яна яго не кахае – адказвае адвакат. Значыць няма падставаў – пастанаўляе суд. І гэтак выглядае кожнае паседжанне суда ў гэтай справе. Вівіен пачуваецца вязнем, які больш за ўсё хоча свабоды.

Ніводны суд на свеце не змусіць гэтую жанчыну застацца з гэтым мужчынам, кажа адвакат.

Падзеі стужкі адбываюцца ў судзе, але нельга сказаць, што гэта судовая драма. Гэта фільм аб празе свабоды, аб правах кабет, пра змаганне традыцыі ды сучаснасці.

Мастацкую стужку «Вівіен Амсалем хоча развесціся» глядзіце ўжо ў нядзелю ў Кінаклубe а 21:55.

Каментары